Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Забалоцце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
80
Насельніцтва
191 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Забалоцце на карце Беларусі ±
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)

Забало́цце[1] (трансліт.: Zabaloccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 48 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы бярэ пачатак рака Прудаўка (прыток ракі Ліпа). На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой з паўднёвага ўсходу пад вострым вуглом далучаецца кароткая вуліца. На захадзе галоўная вуліца ўтворыць канфігурацыю, блізкую да квадрата. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (30 насыпаў, у 4,5 км ад вёскі, каля заваротку дарогі на Буда-Кашалёва) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 48 гаспадарак, з якіх 20 займаліся пчалярствам, у валоданні Дарыя-Дзеналовічаў. З 1826 года працаваў бровар. Будаўніцтва шашы Доўск — Гомель у 1850 годзе дало імпульс для развіцця вёскі, пашырыла яе транспартныя магчымасці. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 4234 дзесяцінамі зямлі, карчмой і валюшняй. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» (1863 год) як значны населены пункт. Мелася Пакроўская царква. У 1877 годзе палкоўнік Храпавіцкі меў у вёсцы 3606 дзесяцін зямлі і 2 карчмы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 вятракі. У 1909 годзе — 618 дзесяцін зямлі, у фальварку — 6410 дзесяцін зямлі. У тым жа году адкрыта школа, якая ззнаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце, а напачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 18 студзеня 1965 года цэнтр Забалоцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селькор», працавалі торфараспрацоўчая арцель і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў і забілі 18 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 жыхара. У памяць пра загінуўшых у 1956 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Іскра». Размешчвалісь млын, пільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

У склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі да 1939 года хутар Дразды, пасёлак Красніца, да 1976 года пасёлак Новая Харошаўка, да 1997 года пасёлкі Пахар, Усход, Доўгі, Курган — усе яны ў наш час не існуюць.

У 2002 годзе Забалоцкі сельсавет скасаваны, Забалоцце ўвайшло ў склад Шырокаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1799 год — 48 гаспадарак.
  • 1897 год — 104 двары, 617 жыхароў (паводле перапісу); у фальварку 30 жыхароў.
  • 1909 год — 665 жыхароў; у фальварку 36 жыхароў.
  • 1925 год — 136 двароў.
  • 1940 год — 747 жыхароў.
  • 1959 год — 821 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 298 жыхароў, 126 двароў[3].
  • 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 466. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]