Забастоўка ў Францыі (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акцыя 19 студзеня ў Парыжы.
Акцыя 11 сакавіка ў Ауч[oc] у Аксітаніі.

З 19 студзеня 2023 года Францыю ахапіла серыя забастовак і дэманстрацый супраць павышэння ўладамі пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая спроба прэзідэнта Эмануэля Макрона падняць пенсійны ўзрост у краіне была прынята ў 2019 годзе, але не прайшла з-за пратэстаў «жоўтых камізэлек». Тады ў Францыі таксама пачаліся забастоўкі, самыя працяглыя з 1968 года[1]. У студзені 2020 года, у сувязі з пратэстным рухам, урад адмовіўся ад пенсійнай рэформы[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

За першы дзень Міністэрства ўнутраных спраў  (фр.) налічыла 1,12 мільёна дэманстрантаў, у тым ліку 80 тысяч у Парыжы[3]. Па ўсёй краіне было зарэгістравана больш за 200 дэманстрацый[4]. 21 студзеня ў сталіцы праведзена пратэстная акцыя студэнтаў і моладзевых арганізацый[5].

31 студзеня да пратэстаў далучыліся электрастанцыі, прадпрыемствы па нафтаперапрацоўцы, грамадскі транспарт (цягнікі, метро, аўтобусы), установы адукацыі[6].

На 7 лютага, паводле ацэнак прафсаюза «Усеагульная канфедэрацыя працы», да акцый далучыліся амаль 2 млн дэманстрантаў, з іх 400 тыс. — у Парыжы[7].

Акцыі пратэсту, якія прайшлі ў гэты дзень, суправаджаліся беспарадкамі. У цэнтры сталіцы былі падпалены машына і некалькі смеццевых бакаў. Гэта адбылося, калі паліцыя атакавала натоўп і разагнала пратэстоўцаў слёзатачывым газам[8].

16 лютага з-за мітынгаў і забастовак было адменена 30 % рэйсаў з парыжскага аэрапорта Арлі[9].

5 сакавіка работнікі шэрагу АЭС спынілі работу, напярэдадні да іх далучыліся супрацоўнікі 3 з 4-х французскіх тэрміналаў ЗПГ[10][11]. Заблакаваны ўсе НПЗ краіны (8[12]), якія належаць 3 кампаніям — Esso-ExxonMobil, TotalEnergies і Petroineos[13].

15 сакавіка паведамлена пра забастоўку сметнікаў у Парыжы і некаторых іншых гарадах краіны, якая працягвалася больш за тыдзень. Днём раней грамадскія лідары пратэстаў у сталіцы прагаласавалі за працяг забастоўкі яшчэ на тыдзень. Падкрэслівалася, што многія жыхары Францыі бачаць у запланаваных зменах пагрозу свайму ладу жыцця і каштоўнасцям[14].

23 сакавіка генеральны сакратар прафсаюза FO-ADP заявіў аб планах працягнуць забастоўку і заблакаваць эканоміку да таго часу, пакуль Макрон не адкліча свой законапраект, адзначыўшы, што не бачыць іншага выбару[15].

У той жа дзень праведзены пра марш у Парыжы супраць законапраекта аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Па даных прафсаюзаў колькасць удзельнікаў склала 800 тысяч чалавек. Падчас шэсця адбыліся беспарадкі, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ, быў затрыманы 21 чалавек. Дадаткова паведамлялася аб ужыванні паліцыяй слёзатачывага газу ў шэрагу іншых гарадоў[16].

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Акцыя 28 сакавіка ў Тулузе ў Аксітаніі[17].

7 сакавіка Bloomberg паведаміла, што ў сувязі з пратэстамі павялічыўся ціск на энэргетычную сістэму Францыі ўжо пацярпелую ад адключэнняў ядзерных рэактараў і скарачэння паставак газу з Расіі. Падкрэслівалася, што пратэсты закранулі ўсю энэргетычную інфраструктуру ад тэрміналаў імпарту прыроднага газу да нафтаперапрацоўчых заводаў і электрастанцый. Паводле заявы аператара энергасістэмы, у выніку забостоўкі 7 сакавіка магутнасць знізілася на 5,6 гігават. Па даных агенцтва, цэны на электраэнергію ў Францыі гандляваліся на біржы Epex Spot SE з прэміяй у 50 % у параўнанні з нямецкім рынкам. Total Energie s і ExxonMobil паведамілі аб спыненні паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў, якія ім належаць. Па заяве прафсаюза CGT, пратэстоўцамі былі заблакаваны чатыры тэрміналы па прыёме ЗПГ. Падкрэслівалася, што сітуацыя ўскладняецца рэзкім пахаладаннем у Францыі, што дадаткова павялічыла нагрузку на энергасістэму рэгіёну[18].

Станам на 23 сакавіка, паводле Reuters, было заблакавана абслугоўванне адзінаццаці ядзерных рэактараў, даступнасць магутнасць электраэнергіі ў Францыі скарацілася на 21 гігават, а на тэрмінале звадкаванага прыроднага газу ў Дзюнкерку быў абвешчаны форс-мажор. Забастоўкі на НПЗ прывялі да недахопу паліва на некаторых АЗС на поўдні Францыі. Паводле даных Міністэрства энергетыкі днём раней прыкладна на 15 % заправачных станцый скончыўся як мінімум адзін прадукт. Акрамя таго, у рэгіёнах на захадзе і поўдні краіны больш за траціну станцый сутыкнуліся з недахопам электраэнергіі[15].

Агенцтва таксама паведаміла, што на нафтаперапрацоўчым заводзе Gonfreville, прадукцыйнасць якога складае 240 тыс.барэляў у суткі, спынена вытворчасць, а на НПЗ Feyzin, магутнасцю 119 000 барэляў, вытворчасць былі вымушаны скараціць з-за забастовак. Абодва завода належаць TotalEnergies. Было таксама адзначана, што ў порце Жэром-Граваншон на поўначы Францыі 18 сакавіка забастоўка аднавілася і ён заблакаваны, як было адзначана, яго прапускная здольнасць — 240 тыс.барэляў у суткі[19].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на дэманстрацыі, Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падкрэсліў, што пенсійная рэформа будзе прынята[20]. 16 сакавіка Прэм’ер-міністр Францыі афіцыйна аб’явіла аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў краіне.

Размах[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць дэманстрантаў у 10 самых густанаселеных гарадах на 19 студзеня
Горад Даныя паліцыі Даныя прафсаюзаў
Парыж[21] 80 000 400 000
Марсель[22][23] 26 000 140 000
Ліён[24] 23 000 38 000
Тулуза[25][26][27] 36 000 50 000
Ніца[28][29] 7 500 20 000
Нант[30] 40 000 75 000
Манпелье[31][32] 15 000 25 000
Страсбург[33][34] 10 500 няма звестак

ад 18 000 да 20 000 паводле СМІ

Бардо[35][36] 16 000 60 000
Ліль[37] 16 000 50 000

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бойкот и протесты из-за пенсионной реформы во Франции. Какие последствия будет иметь план Макрона по повышению пенсионного возраста до 64 лет РБК
  2. Франция откажется от самого критикуемого положения пенсионной реформы (руск.). РИА Новости (11 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 19 студзеня 2020.
  3. Réforme des retraites en France : plus d'un million de personnes ont manifesté dans le pays (фр.). RTBF. Праверана 20 студзеня 2023.
  4. Houdayer, Géraldine (19 January 2023). "Réforme des retraites: la CGT annonce "plus de 2 millions" de manifestants, le gouvernement 1,12 million". France Bleu.
  5. ""Marche pour nos retraites" : qui appelle à manifester ce samedi 21 janvier à Paris ?". BFMTV. 21 January 2023. Праверана 21 January 2023.
  6. Франция снова бастует против пенсионной реформы — Ведомости
  7. Во Франции 757 тыс. человек вышли на акции протеста против пенсионной реформы
  8. Almost a million take part in pension protest marches across France (англ.). euronews (11 лютага 2023). Праверана 17 лютага 2023.
  9. New pension strikes grip France as MPs wage legislative battle (англ.). France 24 (16 лютага 2023). Праверана 20 лютага 2023.
  10. Во Франции пройдет 6 с начала года забастовка против пенсионных реформ — Российская газета
  11. BFMTV: три терминала СПГ во Франции прекращают работу на неделю из-за забастовки — РТ на русском
  12. Протесты и забастовка во Франции: организаторы ожидают выхода на улицы «миллионов» — BBC News Русская служба
  13. Во Франции заблокированы все НПЗ в ходе всеобщей забастовки против пенсионной реформы — Российская газета
  14. Porter, Catherine (2023-03-15). "Garbage Mounts in Odorous Last Stand Against France's Pension Change". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2023-03-16.
  15. а б Crellin, Forrest (2023-03-23). "Strikes roiling French power sector cause fuel shortages". Reuters. Праверана 2023-03-24.
  16. Garcia, Horaci (2023-03-23). "Violence hits France in day of anger over Macron's pension changes". Reuters. Праверана 2023-03-24.
  17. https://www.jornalet.com/nova/16047/lo-mespretz-de-macron-als-manifestants-a-radicalizat-la-colera-sociala
  18. "French Energy System Disrupted by Strikes Over Pension Plan". Bloomberg.com. 2023-03-07. Праверана 2023-03-08.
  19. Crellin, Forrest (2023-03-23). "Factbox: French strikes hamper refining, LNG imports". Reuters. Праверана 2023-03-24.
  20. France: Over 1 million march against raising retirement age (англ.). AP NEWS (19 студзеня 2023). Праверана 23 студзеня 2023.
  21. "Grève du 19 janvier: 80.000 manifestants selon la police, contre 400.000 pour la CGT". BFMTV. 19 January 2023. Праверана 20 January 2023.
  22. Canetto, Sidonie (19 January 2023). "Grève contre la réforme des retraites : forte mobilisation à Marseille, Avignon et Arles". France 3 Provence-Alpes. Праверана 20 January 2023.
  23. Ansquer, Mathilde; Grolée, Laurent; Glotin, Sophie (19 January 2023). "Grève contre la réforme des retraites : très forte mobilisation dans les Bouches-du-Rhône et le Var". France Bleu Provence. Праверана 20 January 2023.
  24. Barletta, Julien (19 January 2023). "Marée humaine à Lyon contre la réforme des retraites". Lyon Capitale. Праверана 20 January 2023.
  25. Vau, Alexandre (19 January 2023). "Entre 36.000 et 50.000 personnes ont manifesté contre la réforme des retraites à Toulouse". France Bleu Occitanie. Праверана 20 January 2023.
  26. #France : Massive demonstration against the pension reform in #Toulouse • 19 January 2023 на YouTube
  27. https://www.jornalet.com/nova/16047/lo-mespretz-de-macron-als-manifestants-a-radicalizat-la-colera-sociala
  28. Marabeuf, Corentin; Ruiz, Benoît; Langlois, Marine (19 January 2023). "Grève du 19 janvier: mobilisation très importante à Nice, des milliers de participants". BFM Côte d'Azur. Праверана 20 January 2023.
  29. "Grève contre la réforme des retraites: les images de l'énorme manifestation niçoise". Nice-Matin. 19 January 2023. Праверана 20 January 2023.
  30. Aguilé, Camille (19 January 2023). "VIDÉO. Grève du 19 janvier contre la réforme des retraites. Une mobilisation de grande ampleur en Pays de la Loire". France 3 Pays de la Loire. Праверана 20 January 2023.
  31. "Grève du 19 janvier : jusqu'à 15 000 personnes ont défilé d'Antigone à la Comédie à Montpellier". Midi Libre. 19 January 2023. Праверана 20 January 2023.
  32. Guiomard, Morgane (19 January 2023). "VIDÉO - Entre 15.000 et 25.000 personnes à la manifestation contre la réforme des retraites à Montpellier". France Bleu Hérault. Праверана 20 January 2023.
  33. "Réforme des retraites : « Je n'ai jamais vu une manifestation sociale aussi grande à Strasbourg »". Rue89. 19 January 2023. Праверана 20 January 2023.
  34. Près de 20000 personnes manifestent contre la réforme des retraites à Strasbourg. на YouTube
  35. Barraux, Tristan (19 January 2023). "Réforme des retraites : à Bordeaux 60.000 manifestants selon les syndicats, 16.000 selon la préfecture". France Bleu Gironde. Праверана 20 January 2023.
  36. "Une mobilisation d'ampleur à Bordeaux pour la manifestation contre la réforme des retraites". Rue89. 19 January 2023. Праверана 20 January 2023.
  37. Mullet, Adeline; Lecluyse, Frédérick (19 January 2023). "Réforme des retraites: à Lille, au moins 30 000 personnes dans un cortège de plus de 3 km". La Voix du Nord. Праверана 20 January 2023.