Заберагі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

За́берагі, палосы нерухомага тонкага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр, вадасховішчаў, звычайна напярэдадні замярзання вадаёма. У Беларусі першыя заберагі на малых і сярэдніх рэках утвараюцца звычайна на ПнУ у 2-й дэкадзе лістапада, на З і Пд у 1 – 3-й дэкадах снежня, на азёрах і вадасховішчах могуць існаваць да 1-й паловы студзеня.