Перайсці да зместу

Заблудаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Заблудаў
польск.: Zabłudów
Праваслаўная царква Успення Багародзіцы
Праваслаўная царква Успення Багародзіцы
53°01′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Беластоцкі
Гміна Заблудаў
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1553
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 475 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 85
Паштовы індэкс 16-060
TERC 2002144
Іншае
0923578
um-zabludow.pbip.pl
Заблудаў (Польшча)
Заблудаў
Заблудаў
Заблудаў (Падляскае ваяводства)
Заблудаў
Заблудаў

Заблу́даў[2] (польск.: Zabłudów) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Заблудаў. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483 годам, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 годзе адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага Княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям'ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.

У 1533 годзе Заблудаў атрымлівае гарадскія правы.

У 1549 годзе памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 годзе тут паўстаюць царква і касцёл і пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 года закончылі друкаваць «Евангелле Вучыцельнае». У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ «Псалтыр з Часаслоўцам».

Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Дабравешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.

З 1598 года і да пачатку XIX стагоддзя — ва ўладанні біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 года атрымаў герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[3]. У 1659 годзе ўпершыню згадваецца Заблудаўскі Успенскі манастыр. У другой палове XVII стагоддзя пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь.

Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII стагоддзі кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка і некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.

У 1695—1744 гадах горад знаходзіўся ў складзе Нойбургскіх маёнткаў. З сярэдзіны XVIII стагоддзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі; мястэчка Беластоцкага павета Гродзенскай губерні[4]/

З 1921 года — у складзе Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года — у складзе БССР. У 1940—1941 і 1944 гадах — цэнтр Заблудаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў мястэчку адбыўся Заблудаўскі цуд.

З XVI стагоддзя ў Заблудаве пачалі сяліцца яўрэі, якія пад канец XIX стагоддзя складалі 60 % жыхароў мястэчка. Гэтую супольнасць ліквідавалі нацысты ў час нямецкай акупацыі (каля 1,4 тысяч чалавек вывезлі да лагера смерці ў Трэблінцы ў 1942 годзе). Увогуле, у час Другой сусветнай вайны мястэчка знішчылі на 50 %; прыкладам, 24 чэрвеня 1941 года спалілі найбольш каштоўны здабытак Заблудава — вялікую драўляную сінагогу 1646 года.

Драўляная сінагога
  • Капліца могілкавая Св. Марыі Магдалены (2-я пал. XVIII ст.)
  • Касцёл Свв. Апп. Пятра і Паўла (1805—1840)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Св. Роха (1850)
  • Парк (2-я пал. XIX ст.)
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1847—1855)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702144-0923578?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. ISBN 978-985-508-245-4. С. 96.
  3. Геральдыка беларускіх местаў 1998.
  4. Заблудово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.