Забойства Аксаны Макар
Забойства Аксаны Макар — злачынства, здзейсненае ў ноч з 9 на 10 сакавіка[1] 2012 года ў горадзе Мікалаеве (Украіна). Яно выклікала вялікі рэзананс, у тым ліку мітынгі ва Украіне, інфармацыя аб ім была шырока прадстаўлена ў СМІ Украіны, а таксама ў Расіі[2] і краінах Захаду[3].
Паводле паведамленняў СМІ і фабулы крымінальнай справы[1], трое грамадзян Украіны згвалтавалі 18-гадовую грамадзянку Аксану Сяргееўну Макар (нар. 11 чэрвеня 1993), пасля чаго адзін з іх пачаў душыць яе, пакуль тая не перастала падаваць прыкмет жыцця. Затым цела Макар было вынесена да будаўнічай пляцоўкі і кінута ў яме з будаўнічым смеццем[4]. Макар была выяўленая раніцай 10 сакавіка 2012 года жывая і дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі (55 % апёк цела, пераважна спіна і ягадзіцы)[4].
Пасля вялікага рэзанансу, 14 сакавіка Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў Генеральнаму пракурору Віктару Пшонку забяспечыць поўнае і неперадузятае расследаванне злачынства[5][6][7]. Справа разглядалася на ўзроўні Генеральнай пракуратуры і галоўнага следчага ўпраўлення МУС[1]. Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка накіраваў у Мікалаеў спецыялістаў Цэнтральнага апарата міністэрства[1].

Падзея выклікала стыхійныя мітынгі ў шэрагу гарадоў Украіны ў сярэдзіне сакавіка 2012 г.[8][9]. Газета «Kyiv Post» назвала здарэнне «адным з самых жудасных злачынстваў на Украіне за апошнія гады»[10][11].
Аксана Макар памерла 29 сакавіка 2012 года ад кровазліцця ў лёгкія (выкліканага моцнымі траўмамі)[11].
27 лістапада 2012 года Цэнтральны раённы суд Мікалаева прысудзіў забойцаў: Яўгена Краснашчока — да пажыццёвага зняволення, Максіма Прысяжнюка — да 15 гадоў пазбаўлення волі, Арцёма Пагасяна — да 14 гадоў пазбаўлення волі[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Николаевские насильники — дети чиновников, — глава МВД (руск.). ЛІГАБізнесІнформ (14 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ На Украине скончалась девушка, которую насильники пытались сжечь заживо (руск.). Первый канал (29 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012.
- ↑ Oksana Makar in Google news
- ↑ а б Судьба дала шанс на жизнь (руск.)(недаступная спасылка). УМВД Украины в Николаевской области (11 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ Президент поручил Генпрокурору обеспечить полное и непредвзятое расследование резонансного преступления в Николаеве (руск.)(недаступная спасылка). Пресс-служба Президента Украины Виктора Януковича (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ Янукович поручил Пшонке разобраться с насильниками Оксаны Макар (руск.)(недаступная спасылка). Преступности НЕТ (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ Алексей Петюх. Трагедия в Николаеве. Очередное дело мажоров потрясло Украину (руск.). ЛІГАБізнесІнформ (15 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ «Молодые регионы» едва не сорвали митинг против мажоров-насильников (руск.). Украинская правда (15 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012.
- ↑ Суд Николаева запретил пикетировать областную прокуратуру в поддержку изнасилованной девушки (руск.)(недаступная спасылка). NEWSru.ua (22 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012.
- ↑ Mykolayiv gang rape, burn victim Oksana Makar dies in hospital (англ.). Kyiv Post (29 сакавіка 2012).
- ↑ а б Жертва изнасилования, потрясшего Украину, умерла (руск.). Русская служба Би-би-си (29 сакавіка 2012). Праверана 29 сакавіка 2012.
- ↑ Суд вынес приговор по делу Оксаны Макар (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 20 мая 2019.