Забойства Сіндза Абэ
| Забойства Сіндза Абэ | |
|---|---|
| Станцыя, дзе адбылося забойства палітыка. | |
| Месца нападу |
ля станцыі Ямата-Сайдайдзі, Нара, Японія |
| Мэта нападу | Сіндза Абэ |
| Дата |
8 ліпеня 2022 11:30 |
| Спосаб нападу | расстрэл |
| Зброя | самаробная агнястрэльная зброя[1] |
| Загінулыя | 1 |
| Тэрарысты | Тэцуя Ямагамі |
Забойства былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ адбылося 8 ліпеня 2022 года. Палітык быў двойчы паранены ў спіну падчас выступу з перадвыбарнай прамовай ля станцыі Ямата-Сайдайдзі ў Нара, прыкладна ў 11:30 па японскаму стандартнаму часу (UTC+09:00)[2][3]. Абэ быў цяжка паранены, па прыбыцці ў бальніцу не падаваў прыкмет жыцця і знаходзіўся ў стане сардэчна-лёгачнай недастатковасці[4]. У 17:03 па японскаму стандартнага часу было абвешчана, што ён памёр[5].
Стральба
[правіць | правіць зыходнік]8 ліпеня 2022 Сіндза Абэ выступаў ад імя Кэя Сата, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што балатаваўся на перавыбранне, напярэдадні выбараў у верхнюю палату, запланаваных на 10 ліпеня. Абэ суправаджала ахова; аднак меркаванаму забойцу ўдалося падабрацца на некалькі метраў, не сустрэўшы супраціву. Каля 11:30 раніцы па японскаму стандартнага часу ў Абэ двойчы стрэлілі ззаду з імправізаванага пісталета[6], і ён страціў прытомнасць. Гранулы былі досыць глыбокімі, каб дасягнуць яго сэрца[7][8][9][10]. Служба бяспекі Абэ на месцы здарэння затрымала падазраванага, які не аказаў супраціву[11].
Першапачаткова Абэ быў у свядомасці і размаўляў з людзьмі, якія спрабавалі яму дапамагчы. Пацярпелы быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу на верталёце хуткай дапамогі з раненнем у грудзі, і, як паведамляецца, не падаваў прыкмет жыцця па прыбыцці ў бальніцу Медыцынскага ўніверсітэта Нара[2][12][13][14]. Паведамлялася, што палітык страціў прытомнасць, і ў яго спынілася сэрца[15]; гэтая фраза часта выкарыстоўваецца ў Японіі перад афіцыйным пацвярджэннем смерці[9]. У 14:45 па японскаму стандартнага часу на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Фуміа Кісіда сказаў, што Абэ знаходзіцца ў крытычным стане, і што «лекары робяць усё магчымае ў дадзены момант»[16].
Абэ быў абвешчаны мёртвым у шпіталі ў 17:03 па японскаму стандартнага часу, прыкладна праз 5,5 гадзін пасля стральбы[17][18][19][20]. Доктар Хідэтада Фукусіма патлумачыў, што прычынай смерці стала страта крыві, нягледзячы на чатыры гадзіны яе пералівання, падчас якіх было ўведзена 100 адзінак крыві[21]. Абэ стаў першым былым прэм’ер-міністрам Японіі, забітым пасля Сайта Маката і Такахасі Карэкіё, што былі забітыя падчас інцыдэнту 26 лютага 1936 года, і першым японскім кангрэсменам, забітым пасля Кокі Ісіі[22].
Забойца
[правіць | правіць зыходнік]Тэцуя Ямагамі (яп.: 山上徹也), 41-гадовы мужчына з горада Нара, быў арыштаваны паліцыяй прэфектуры Нара па падазрэнні ў замаху на забойства і пераведзены ў паліцэйскі ўчастак Нара Вэст[23][24][25]. Ён быў апісаны як «спакойны» і не рабіў ніякіх спробаў бегчы[25][26][27]. Ямагамі раней не меў крымінальнага мінулага[28].
У 2002—2005 гг. Тэцуя быў байцом марскіх сіл самаабароны, служыў на ваенна-марской базе Курэ[29][30]. На момант арышту быў беспрацоўным[31]. Раней Ямагамі працаваў аператарам пагрузчыка на складзе ў прэфектуры Кіёта, дзе быў апісаны як «ціхі». У маі 2022 года ён звольніцца, заявіўшы, што «дрэнна сябе адчувае»[29][31]. У выпускным альбоме сярэдняй школы падазраваны напісаў, што «не меў ні найменшага паняцця», чым хацеў бы займацца ў будучыні[29].
Пасля арышту Ямагамі сказаў следчым, што «быў незадаволены былым прэм’ер-міністрам і меў намер забіць яго»[32]. Ён, як сам казаў, затаіў крыўду на «пэўную рэлігійную групу» і застрэліў Абэ бо лічыў, што «рэлігійная група і Абэ звязаны»[30][33][34]. Таксама падазраваны сцвярджаў, што «не меў зла на палітычныя перакананні Абэ»[33]. Як паведаміў затрыманы, ён адсочваў расклад Абэ падчас яго візіту ў Нару на вэб-сайце палітыка[34]. Ён таксама сцвярджаў, што планаваў напад на працягу некалькіх месяцаў[35].
Падчас ператрусу дома Ямагамі паліцыя прэфектуры Нара выявіла некалькі магчымых самаробных выбуховак і пісталетаў, падобных да таго, з якога быў застрэлены Абэ [30][36][37]. Пазней яны былі канфіскаваны як доказы і ўзяты афіцэрамі па абясшкоджванні бомбаў пасля эвакуацыі бліжэйшых жыхароў[38][39]. У гісторыі наведванняў Ямагамі былі выяўлены сайты пра вытворчасць бомбаў і зброі[40].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У апараце прэм’ер-міністра створаны Цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі[41]. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда, які знаходзіўся ў прэфектуры Ямагата падчас перадвыбарнай кампаніі, адмяніў свой пакінуты расклад, каб вярнуцца ў Токіа[12]. Па словах Генеральнага сакратара кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна, усе астатнія члены дзеючага Кабінета, акрамя міністра замежных спраў Есімаса Хаясі, які быў у Інданезіі на сустрэчы G20, таксама былі адкліканы ў сталіцу[30].
21 студзеня 2026 года Ямагамі быў прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі[42].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kim, Chang-Ran (June 7, 2022). Shinzo Abe shot while making election speech in Japan. Reuters. Архівавана з арыгінала 2022-07-08. Праверана 2022-07-08.
- 1 2 Man taken into custody after former Japanese PM Abe Shinzo collapses. NHK World. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Former Japanese PM Abe Shinzo showing no vital signs after apparently being shot (англ.). NHK World. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Ex-Japan PM Shinzo Abe feared dead after apparent shooting – local media. Hong Kong Free Press. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 安倍氏は午後5時3分に死亡確認 [Mr. Abe confirmed dead at 5:03pm](яп.). Kyodo News. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Shooting of Japan's Ex-Leader Shocks Nation Where Guns Are Rare. Bloomberg News (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Japan ex-leader Shinzo Abe apparently shot, in heart failure. Associated Press. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Shinzo Abe, former Japan prime minister, shot during speech – report. TheGuardian.com (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 Sim. Japan's ex-PM Shinzo Abe collapses in Nara after being shot, shows no vital signs: Media (англ.). The Straits Times (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Bullet that killed Abe was "deep enough to reach his heart," medical officials say (англ.). CNN (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Shinzo Abe: Japan ex-leader assassinated while giving speech. BBC. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 Nakamaru, Ryotaro (7 July 2022). Former Japan PM Abe Unconscious After Shooting; Man in Custody. Bloomberg News. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Tapp, Tom (June 7, 2022). Former Japanese Prime Minister Shinzo Abe Shot & Critically Wounded At Campaign Event, Suspect Arrested. Deadline. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ BREAKING: Shinzo Abe life attempted, shoot at the chest. The Low Ethiopian Reports. June 7, 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Japan's ex-PM Shinzo Abe shot in Nara: Reports (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Shinzo Abe shot: former Japan prime minister in critical condition, says PM Kishida – live updates (англ.). the Guardian (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Экс-премьер Японии Синдзо Абэ умер после покушения. Коммерсантъ (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Экс-премьер Японии Синдзо Абэ скончался в больнице после покушения (руск.). Фонтанка.ру (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Shinzo Abe: Japan's ex-leader dies after being shot - local media. BBC News. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれる [Former Prime Minister Shinzo Abe dead, shot while giving a speech in Nara Prefecture]. 日本放送協会 [NHK](яп.). 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Shinzo Abe: Former Japanese prime minister dies after being shot while giving speech (англ.). Sky News. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Shinzo Abe Shooting Recalls Japan's Prewar History of Political Violence (англ.). The Wall Street Journal. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Former Prime Minister Shinzo Abe unconscious after being shot in Nara. Japan Times. Kyodo News. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 2022-07-08. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 日本放送協会. 安倍元首相銃撃 41歳男"殺そうと思って狙った"【速報中】 | NHK (яп.). NHKニュース. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- 1 2 【速報】山上徹也容疑者は元海上自衛隊員 安倍首相、心肺停止 (яп.)(недаступная спасылка). FNN. Fuji News Network (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Former Prime Minister Shinzo Abe unconscious after being shot in Nara. Japan Times. Kyodo News. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 日本放送協会. 安倍元首相銃撃 41歳男"殺そうと思って狙った"【速報中】 | NHK (яп.). NHKニュース. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ 【速報】41歳の山上徹也容疑者を殺人未遂で逮捕 犯罪歴確認なし. FNNプライムオンライン. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 3 Abe murder suspect quit most recent job after he felt 'tired'. The Japan Times. Kyodo News. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 3 4 東京に戻るよう閣僚に指示と官房長官(яп.). Kyodo News. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 「夜にギコギコという音が聞こえた」 銃撃事件容疑者の隣室の男性:朝日新聞デジタル. 朝日新聞デジタル (Asahi Shimbun)(яп.). Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Police: Suspect 'intended to kill' former PM Abe. NHK]/. NHK. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 2022-07-08. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 安倍元首相銃撃で山上容疑者「ある特定の宗教団体に恨み」 | FNNプライムオンライン. FNNプライムオンライン [японская]. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- 1 2 銃撃の容疑者「安倍氏、特定団体につながりと思い込み」. 日本経済新聞 (Nikkei)(яп.). 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 山上容疑者「数か月前から事件を計画していた」. 日テレNEWS [японская].
- ↑ 容疑者の元海上自衛隊員 供述は 安倍元首相 演説中に銃撃 | FNNプライムオンライン. FNNプライムオンライン [японская]. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ Shinzo Abe: Explosives found at shooting suspect's home - reports. BBC news. 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ 再び爆発物の可能性 容疑者宅周辺で避難呼びかけ 奈良県警(産経新聞). 産経新聞 (Sankei Shimbun)(яп.). Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2022.
- ↑ INC, SANKEI DIGITAL. 山上徹也容疑者の自宅マンションから不審物を運び出す奈良県警の警察官=8日午後6時32分、奈良市(沢野貴信撮影). 産経ニュース (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ 【速報】自作の銃について「銃1丁には3本の筒、1本の筒には6発の弾」「複数作った」と説明 山上容疑者 | FNNプライムオンライン. FNNプライムオンライン(яп.). 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Rich, Motoko (8 July 2022). Suspect Is in Custody After Shinzo Abe Is Wounded. The New York Times. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.
- ↑ https://www.gazeta.ru/politics/news/2026/01/21/27670375.shtml