Забойствы на возеры Бодам
Забойствы на возеры Бодам | |
---|---|
| |
Спосаб забойства | Удар нажом |
Месца | Эспа |
Каардынаты | 60°14′30″ пн. ш. 24°40′30″ у. д.HGЯO |
Дата | 4 чэрвеня 1960 |
Забітыя | 3 |
Параненыя | 1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забойства на возеры Бодам — трайное забойства, якое здарылася ў Фінляндыі ў 1960 годзе паблізу возера Бодам, размешчанага каля горада Эспа за 22 км ад Хельсінкі.
У ноч на 4 чэрвеня 1960 года, чацвёра падлеткаў пайшлі ў паход да возера Бодам, дзе невядомы злачынец забіў трох з іх і раніў чацвертага. Нільс Вільгельм Густаўсан, які выжыў, пасля здарэння жыў нармальным жыццём пакуль у 2004 годзе яго не абвінавацілі ў забойстве сваіх сяброў. У кастрычніку 2005, акруговы суд апраўдаў Густаўсана па ўсіх абвінавачаннях.[1]
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]- Майлі Ірмелі Б’ёрклунг і Анья Туўлікі, на момант забойства было 15 гадоў.
- Сепл Антэра Бойсман, 18 гадоў
- Нільс Вільгельм Густаўсан, 18 гадоў, адзіны хто выжыў, арыштаваны ў 2004 за забойства, апраўданы ў кастрычніку 2005.
Уплыў забойства
[правіць | правіць зыходнік]Забойствы ўстурбавалі ўсю фінскую грамадскасць, а сюжэты пра іх сталі папулярнымі ў сродках масавай інфармацыі ў Фінляндыі, і, у далейшым, любая новая інфармацыя ці гіпотэза прыцягвала вялікую ўвагу. Фінскі мелодык-дэс-метал гурт Inearthed з горада Эспа ў выніку гэтых падзей узяў сабе новую назву Children of Bodom і нават прысвяціў ёй некалькі песняў («Bodom beach terror», «Bodom after midnight», «Silent night, Bodom night» і іншыя).
Гіпотэзы
[правіць | правіць зыходнік]Праз некалькі гадоў — паміж 3 і 6 чэрвеня 1972 (блізка да 12-й гадавіны забойстваў) — мужчына ў сваёй перадсмяротнай запісцы напісаў, што ён і ёсць той самы Бодамаўскі забойца. У дзень забойства ён працаваў у кіёску паблізу ад возера і прадаў ахвярам ліманад. Ён проста ненавідзеў тых, хто ішоў у паход. Аднак, паліцэйскае расследванне выявіла алібі (ён нібыта спаў у сваім доме разам з жонкай і яна гэта пацвердзіла).
У 2003, прафесар Ёрма Пала апублікаваў кнігу, у якой высунуў сваю гіпотэзу аб гэтых забойствах. У 1960 годзе, Пала працаваў доктарам у найбліжэйшым шпіталі. Праз невялікі прамежак часу пасля забойства, ён лячыў у шпіталі раны высокаму падазронаму мужчыне. Мужчына быў немцам Хансам Асманам, які нібыта з’яўляўся агентам Усходняй Германіі. У версіі Пала меўся недахоп у доказах і некаторая блытаніца. Паліцыя адхіліла гэту версію і заявіла што ў Асмана было жалезна алібі. У 1997, незадоўга да смерці, Асман прызнаўся ў забойствах фінскаму журналісту.
Арышт Нільса Густаўсана
[правіць | правіць зыходнік]У канцы сакавіка 2004, амаль праз 44 гады пасля забойства, Нільс Густаўсан быў арыштаваны паліцыяй па падазрэнні ў гэтай справе. У пачатку 2005 фінскае федэральнае бюро расследванняў (Keskusrikospoliisi, KRP) заявіла, што арышт адбыўся пасля таго, як былі праведзены новыя аналізы плямаў крыві. У адпаведнасці з афіцыйнай заявай, Нільс Густаўсан, моцна раўнаваў аднаго з падлеткаў, Ірмелі Б’ёрклунг, яго новую дзяўчыну. На целе Ірмелі было мноства ўколаў нанесеных ужо пасля смерці, тады як два іншыя падлеткі былі забіты з меншай жорсткасцю.
Суд пачаўся 4 жніўня 2005. Падсудны абвінавачваўся ў трайным забойстве. Асноўны аргумент быў у тым, што пасля паўторных аналізаў старых улік з прымяненнем новых тэхналогій такіх як аналіз ДНК узмацніў падазрэнні ў тым, што Густаўсан вінаваты. Абарона сцвярджала, што забойствы былі здзейснены адным ці некалькімі пабочнымі людзьмі і Густаўсану былі таксама нанесены калецтвы, і з такімі калецтвамі ён не змог бы здзейсніць такую брудную справу. 7 кастрычніка 2005 Густаўсан быў апраўданы.
Пасля апраўдання ўрад Фінляндыі выплаціў яму €44 900 за маральную шкоду.