Перайсці да зместу

Забойствы ў дзесяцівугольным доме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Забойствы ў дзесяцівугольным доме
яп.: 十角館の殺人
Жанр дэтэктыў і містэрыя[d]
Аўтар Yukito Ayatsuji[d]
Мова арыгінала японская мова
Дата першай публікацыі 5 верасня 1987
Выдавецтва Kodansha[d]
Колькасць старонак 290
Наступны The Mill House murders[d]

Забойствы ў дзесяцівугольным доме (яп.: 十角館の殺人, англ.: The Decagon House Murders) — дэбютны раман японскага пісьменніка Юкіта Аяцудзі (англ.: Yukito Ayatsuji), апублікаваны ў 1987 у жанры хонкаку. Кніга паклала пачатак серыі «Дамы» гэтага аўтара[1].

Сем студэнтаў з універсітэцкага клуба дэтэктыўнай літаратуры адпраўляюцца на астраўны адпачынак, дзе паўгода таму адбылося жорсткае забойства архітэктара Сэйдзі Накамура, ягонай жонкі і двух домработніц. Маладыя людзі пачынаюць адзін за адным гінуць у дзесяцівугольным доме на востраве. Тым часам на мацерыку былы сябра іхнага дэтэктыўнага клуба атрымлівае пасланне, якое робіць гісторыю яшчэ больш злавеснай і заблытанай[2][1].

Жанр і значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Раман «Забойствы ў дзесяцівугольным доме» — лічыцца класічным прыкладам жанру хонкаку, лагічнага дэтэктыва з арыентацыяй на разгадванне інтэлектуальнай загадкі, заснаванай на прынцыпах «сумленнай гульні» паміж аўтарам і чытачом. Ён стаў асновай руху «сін-хонкаку» — новай хвалі японскіх класічных дэтэктываў 1990-х і быў прызнаны важкім крокам у гэтым жанры[1].

У 2024 кніга была экранізавана ў выглядзе пяцісерыйнага аднайменнага серыяла, які выйшаў на Hulu Japan[3]

  1. 1 2 3 The Honkaku Mystery Writers Club of Japan. honkaku.com. Праверана 26 чэрвеня 2025.
  2. ↑ «Убийства в десятиугольном доме» – Yukito Ayatsuji (англ.). Литрес (3 сакавіка 2020). Праверана 26 чэрвеня 2025.
  3. ↑ Jukkakukan no satsujin (22 сакавіка 2024). Праверана 26 чэрвеня 2025.