Перайсці да зместу

Заброддзе (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заброддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 0,1254 км²[1]
Вышыня цэнтра
180 м[2]
Насельніцтва
  • 28 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
224132
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830025
Заброддзе на карце Беларусі ±
Заброддзе (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Заброддзе (Баранавіцкі раён)
Заброддзе (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Заброддзе (Баранавіцкі раён)

Забро́ддзе[3] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 39 жыхароў, 17 гаспадарак (2005).

Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі (уладанні Кадзевічаў і Рымашэўскіх).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[5].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20190321191149/http://map.nca.by/map.html
  2. http://www.geonames.org/8046992/zabrod-ye.html
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.