Забрэззе
Вёска
Забрэззе
| ||||||||||||||||||
Забрэ́ззе[1] (трансліт.: Zabrezzie, руск.: Забрезье) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Бандароўка. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Насельніцтва 443 чал. (1993). Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Валожына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню паселішча згадваецца ў XV ст. пад назвай Забераж як радавое ўладанне Забярэзінскіх і Дарагастайскіх. У 1456 Забярэзінскія збудавалі тут касцёл. У другой пал. XVI—XVII стст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Збаражскіх, Слушкаў, Коцелаў, Кішкаў. У канцы XVI ст. паселішча значыцца як Забярэззе. Станам на 1626 тут было 70 двароў, касцёл, царква Святога Спаса, карчма. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі знішчылі тутэйшы касцёл, адноўлены ў 1695. 3 другой пал. XVIII ст. мястэчкам валодалі Комары.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Забрэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. У канцы XIX ст. у мястэчку было 8 двароў, царква, касцёл, капліца, багадзельня, школа. У пач. XX ст. — царква, касцёл, народнае вучылішча.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Забрэззе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валожынскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Забрэззе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам Забрэзскага сельсавета (пазней у складзе Гародзькаўскага сельсавета). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 185 двароў, на 1993 — 187.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1869 — 57 чал.[2]; 1895 — 127 чал. (80 праваслаўных, 7 каталікоў і 40 іўдзеяў) у мястэчку Забрэззе і 85 чал. (80 праваслаўных і 5 каталікоў) у вёсцы Забрэззе[3]
- XX стагоддзе: 1901 — 274 чал.; 1971 — 581 чал.; 1993 — 443 чал.[4]; 1997 — 423 чал., 180 двароў[5].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Забрэззі працуюць школа, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Гаспадарчы двор
- Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1867)
- Забрэзскі валун, за 2 км на поўдзень ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1695)
- Сядзіба «Вялікі Двор» (XIX ст.)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 380.
- ↑ Zabrzeź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 209.
- ↑ Забрэззе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 391.
- ↑ Забрэззе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 — С. 490.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Zabrzeź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 209.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забрэззе
- Падарожжа дылетанта — tut.by
|
|