Забыццё
Забыццё — разумеецца перш за ўсё як шкода, нанесеная надзейнасці памяці, — заганнасць, слабасць, прабел. У першым набліжэнні cама памяць уяўляецца, як змаганне з забыццём. Аднак яно не вораг памяці, як здаецца на першы погляд. Паміж памяццю і забыццём існуе своеасаблівая дамова. Забыццё не ёсць дысфункцыяй, бракам памяці, яна хутчэй ёсць яе абавязковай умовай. Мы не можам узгадаць усё, але не можам усё і расказаць, расказ характарызуецца пэўнай адборлівасцю. Стратэгія забыцця: заўжды можна расказаць іначай, аб чымсьці не ўзгадаць, розным чынам змяніць акцэнты ці характар дзеяння. З аднаго боку забыццё ачышчае мінулае чалавека ад шкодных яму ўспамінаў дзеля захавання ягонай асобы, з іншага яно не атаясамліваецца з пэўнай амністыяй-амнезіяй і не складае асобную разбуральную сферу адрозную ад памяці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.