Забычанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Забычанне
Забычанне. Свята-Узнясенская царква.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Міхалаў
Вышыня цэнтра
174 м
Насельніцтва
296[1] чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Аўтамабільны код
6
Забычанне на карце Беларусі ±
Забычанне (Беларусь)
Забычанне
Забычанне (Магілёўская вобласць)
Забычанне

Забыча́нне[2] (трансліт.: Zabyčannie, руск.: Забычанье) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Жадуньцы, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета.

Забычанне — даўняе мястэчка гістарычнай Мсціслаўшчыны, частка колішняга паселішча Міхалава, заснаванага Радзівіламі. Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Касцюковічаў, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія КрычаўСураж), каля аўтамабільнай дарогі КраснаполлеХоцімск. Насельніцтва на 2018 год — 296 чалавек[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1552 годзе як дзяржаўнае сяло ў Крычаўскай воласці Мсціслаўскага намесніцтва[3][4]. Аднак, мястэчка Забычанск у Мсціслаўскім ваяводстве значыцца яшчэ ў 1527 годзе, калі яно было аб’яўлена староствам[5]. Паводле інвентару Крычаўскага староства 1713 года, паселішча было дзяржаўнай уласнасцю ў Крычаўскай воласці, налічвалася 3 дымы і 2 валокі зямлі.

Згодна з універсалам канцлера Вялікага Княства Літоўскага Караля Станіслава Радзівіла ад 14 сакавіка 1714 года на левым беразе ракі Жадунькі, насупраць Забычання было заснавана мястэчка Міхалаў. Такая назва была дадзена ў гонар бацькі Караля Станіслава Радзівіла — Міхала Казіміра, першага кіраўніка Крычаўскага староства з роду Радзівілаў. Тэрмін слабады новастворанаму мястэчку быў вызначаны ў 15 гадоў. Паводле інвентара 1727 года, акрамя рынку, мястэчка мела 2 вуліцы — Крычаўскую і Касцюкоўскую, на якіх разам было 37 дымоў, існаваў агульны з Забычаннем млын. У 1747 годзе ў Міхалаве налічваліся 37 дымоў, царква, сінагога, 2 бровары; жылі каваль, шавец, 3 краўцы, пекар, 2 бондары, віннік, шынкар, 3 купцы, 2 пастухі і нават 2 пушкары[6].

У 1743—1744 гадах Забычанне было цэнтрам Крычаўскага паўстання. З 1747 года — у Крычаўскім старостве, існавалі 10 двароў і царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай сяло ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, мястэчка Міхалаў аб’ядналася з ім пад агульнай назвай Забычанне.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З 1779 года — у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. Належала адстаўному палкоўніку М. О. Галынскаму (1798), потым — стацкаму саветніку В. І. Галынскаму (1813). У 1858 годзе пазначана як уладанне А. І. Камара. У 1865 годзе быў заснаваны бровар (12 рабочых, паравая машына), дзейнічалі драўляная прыхадская царква, яўрэйскі малітоўны дом і школа граматы (у 1893 г. — 17 вучняў), працавалі вадзяны млын, сукнавальня і дзве карчмы, меліся 1149 дзесяіцн зямлі (210 — ворнай зямлі, 75 — сенажатнай, 420 — лесу), у дні Святога Духа праводзіліся кірмашы[7]. 30 снежня 1905 года ў Забычанні адбыліся сутычкі сялян з паліцыяй, у выніку чаго быў забіты ахоўнік бровара, а паліцэйскія абяззброены. Станам на 1909 год, у вёсцы пражывалі 322 жыхары, тройчы на год адбываліся кірмашы[5].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забычанне абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад БССР. 16 студзеня вёска разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі апынулася ў складзе РСФСР, але ў 1924 годзе, у выніку першага ўзбуйнення БССР, Забычанне вярнулі Беларусі, дзе 20 жніўня яно стала цэнтрам сельсавета ў Касцюковіцкім раёне.

За год да гэтага ў вёсцы ўтварыўся саўгас «Забычанне», які меў 669.7 га зямлі, уваходзіў у Віцебскі малочна-прамысловы трэст, у 1931 годзе валодаў 3 трактарамі. На базе саўгаса ў 1937 годзе ўтварылася МТС, якая ўтрымлівала 13 трактароў. Ад Бялынкавіцкай гідраэлектрастанцыі ў 1935 годзе вёска атрымала электрычнасць[4].

З жніўня 1941 па 30 верасня 1943 года Забычанне знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У пасляваенны перыяд у паселішчы працавалі сярэдняя школа, бібліятэка, участковая бальніца, аптэка, дом культуры, тры крамы, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі. На цяперашні час Забычанне забудавана драўлянымі сялянскімі хатамі, сама вёска размяшчаецца па абодва бакі ад ракі[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1772 год — 173 чал., 34 двары; 1779 год — 208 чал., 47 двароў.
  • XIX стагоддзе: 1858 год — 157 чал., 52 двары; 1880 год — 276 чал. (142 праваслаўных і 134 іўдзеяў).
  • XX стагоддзе: 1909 год — 322 чал. у мястэчку, 65 чал. у фальварку; 1959 год — 470 чал.; 1986 год — 178 чал., 82 двары.; 1997 год — 442 чал., 175 двароў[3].
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 445 чал., 174 двары; 2007 год — 390 чал., 154 двары[5]; 2009 год — 300 чал.; 2018 год — 296 чал., 109 двароў[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Забычанскі сельскі савет. Афіцыйны сайт
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 БелЭн, т.6, с.491
  4. 4,0 4,1 ЭГБ, т.3, с.391
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 ГВБ, т.5-1, с.672—674
  6. ЭВКЛ, т.3, с.355
  7. Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага, т.14, с.211

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]