Забіць прэзідэнта
Выгляд
Забіць прэзідэнта | |
---|---|
Убить президента | |
Жанр | дакументальны фільм |
Працягласць | 40 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | руская |
Год | 2021 |
«Забіць прэзідэнта» (руск.: Убить президента) — беларускі прапагандысцкі дакументальны фільм—расследаванне тэлеканала АНТ, зняты пры падтрымцы дзяржаўных сілавых структур Рэспублікі Беларусь.
Пра фільм
[правіць | правіць зыходнік]Дакументальны фільм аб т.зв. спробе звяржэння дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь, якая нібыта планавалася ў 2020 годзе.
Ацэнка экспертаў
[правіць | правіць зыходнік]На думку беларускага палітолага В. Карбалевіча, фільм не даў адказу на пытанне «а ці была спроба замаху?» і «якое канкрэтна воінскае падраздзяленне захоплівае розныя аб’екты?». Аналітык звярнуў увагу на тое, што тыя грошы, якія былі прызначаныя для перавароту, нязначныя: «перавароты за такія грошы не робяць».