Перайсці да зместу

Завадскэ (Цярнопальская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Завадскэ
укр.: Заводське
48°59′47″ пн. ш. 25°51′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Цярнопальская вобласць
Раён Чарткіўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1981
Першая згадка 1981
Ранейшыя назвы Лыпныкы
ПГТ з 1981
Плошча 5 км²
Вышыня цэнтра 300 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 3400 чалавек (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3552
Паштовы індэкс 48523
КААТУУ 6125555700
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Завадскэ (Украіна)
Завадскэ
Завадскэ

Завадскэ[1] (укр.: Заводське) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя дамы з’явіліся тут у 1977 г. Паселішча было пабудавана на месцы хутара Ліпнікі (ці Лыпныкы[1]) адначасова з будаўніцтвам Чарткіўскага цукровага завода. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 2 ліпеня 1981 г. новазбудаванаму населенаму пункту была прысвоена назва Завадскэ (руск.: Заводское). 28 ліпеня 1981 г. рашэннем Цярнопальскага абласнога савета паселишча было аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.

Другі па колькасці жыхароў населены пункт у раёне, размешчаны ў цэнтры раёна за 4 км ад раённага цэнтра і за 2 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Шманькіўчыкы. Ад верасня 2015 г. пасёлак — цэнтр пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Праз пасёлак пралягае аўтамабільны шлях Бучач — Чарткіў — Скала-Падзільская, адкуль па дарозе Р24 можна дабрацца да Камянца-Падольскага.

У пасёлку ёсць дзве царквы — Святога апостала Андрэя Першазванага (ПЦУ) і Спаслання Святога Духа (УГКЦ).