Завад-Віравая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Завад-Віравая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
128 м
Колькасць двароў
35[1]
Насельніцтва
76[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Аўтамабільны код
6
Завад-Віравая на карце Беларусі ±
Завад-Віравая (Беларусь)
Завад-Віравая
Завад-Віравая (Магілёўская вобласць)
Завад-Віравая

За́вад-Вірава́я[2] (трансліт.: Zavad-Viravaja, руск.: Завод-Вировая) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Недалёка ад вёскі цячэ рака Проня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў 1873 годзе ў выніку аб’яднання вёсак Завод і Віравая. На поўдні быў завод, дзе гналі з карчоў дзёгаць, шкіпінар, выпальвалі кавальскі вугаль, а пазней абпальвалі цэглу. На поўначы, на правым беразе ракі Проня, была вёска Віравая, якая існавала ўжо ў 1772 годзе[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 76 чалавек[1]
  • 2010 год — 80 чалавек
  • 1999 год — 84 чалавекі
  • 1926 год — 761 чалавек[3]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На яе правым беразе Проні за 2 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца курганны магільнік[4][5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́вадзь, За́вадзь-Вірава́я, Ярава́я, Мірава́я, Смалаку́рны Заво́д, м.
  3. 3,0 3,1 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 568.
  4. Проня (руск.) 
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 5552.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]