Завайцянскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Завайцянскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Нараўлянскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Завайць
Дата ўтварэння 26 красавіка 1962
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 278
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Завайця́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Завайць.

26 красавіка 1962 года цэнтр Нараўлянскага сельсавета Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Заваць, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, аграгарадок Завайць і вёска Калінічы перададзены ў склад новаўтворанага Нараўлянскага сельсавета[2]. 21 верасня 2010 года скасаваны вёскі Раманаўка, Смалегаў і Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты: Завайць, Калінічы, Смалегаў) складала 278 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,1 % — немцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.