Завен Лявонавіч Бадаян
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Завен Лявонавіч Бадаян | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 снежня 1989[1][2][3] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Завен Бадаян (арм.: Զավեն Լևոնի Բադոյան, нар. 22 снежня 1989, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Арарат» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Арменіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за розныя армянскія клубы, але найлепей здолеў праявіць сябе ў дыліжанскім «Імпульсе». У снежні 2011 года перайшоў адтуль у барысаўскі БАТЭ. У барысаўскім клубе, аднак, не змог замацавацца і з’яўляўся ў асноўным складзе рэдка, у асноўным гуляў за дубль. Адзіны гол за асноўную каманду забіў 9 лістапада 2013 года ў браму «Тарпеда-БелАЗ», што дазволіла барысаўскаму клубу перамагчы (3:1) і стаць дзесяціразовым чэмпіёнам краіны.
У лютым 2014 года стала вядома, што трэнерскі штаб БАТЭ не разлічвае на Бадаяна[4]. У сакавіку 2014 года, разаваўшы кантракт з БАТЭ, Бадаян стаў іграком «Гомеля»[5]. У складзе гомельскага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы, але пасля вяртання ў асноўную абойму ў ліпені 2014 Антона Мацвеенкі стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[6].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Арменію, стаўшы іграком клуба «Пюнік»[7]. Хутка стаў адным з ключавых ігракоў клуба. Да канца сезону 2014/15 паспеў забіць 10 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог «Пюніку» перамагчы ў турніры, таксама разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Арменіі. Улетку 2015 года пакінуў «Пюнік» і паўгады заставаўся без клуба, пакуль вясной 2016 года не перайшоў у «Бананц». У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Алашкертам», але неўзабаве пагадненне было разарвана, і Завен зноў далучыўся да «Гомеля»[8]. У лютым 2017 года, аднак, па сямейным абставінам пакінуў «Гомель», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[9], і неўзабаве зноў далучыўся да «Алашкерта».
У студзені 2018 года стаў іграком ліванскага клуба «Шабаб Аль-Сахель». У жніўні 2018 года вярнуўся ў Арменію, стаўшы іграком «Арарата».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Арменіі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Літвы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2012, 2013
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2013
Чэмпіён Арменіі (2): 2015, 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2008
Уладальнік Кубка Арменіі (2): 2015, 2016
Зноскі
- ↑ Zaven Badoyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zaven Badoyan // FBref.com
- ↑ Zaven Badoyan // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Футбол. БАТЭ занялся поиском нового клуба для Завена Бадояна
- ↑ Бадоян подписал контракт с «Гомелем»
- ↑ Футбол. Завен Бадоян и Заза Челидзе покидают "Гомель"
- ↑ Бадоян стал игроком «Пюника»
- ↑ "Гомель" подписал 2-летний контракт с Завеном Бадояном
- ↑ Завен Бадоян покинул "Гомель"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Ерэване
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Арменіі
- Ігракі зборнай Арменіі па футболе
- Ігракі ФК Арарат Ерэван
- Ігракі ФК Шабаб Аль-Сахель
- Ігракі ФК Алашкерт
- Ігракі ФК Бананц
- Ігракі ФК Пюнік
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Імпульс Дыліжан
- Ігракі ФК Гандзасар Капан
- Ігракі ФК Кілікія Ерэван