Завесна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Завесна
Каардынаты: 55°49′51,21″ пн. ш. 30°14′12,40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 167,5[1] м
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 1,08 км
Плошча 1,59 км²
Аб'ём 0,00241 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,5 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,06 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Плошча вадазбору 11,6 км²
Упадаюць рака Ловаць, ручаі
Выцякаюць рака Ловаць
Завесна (Беларусь)
Завесна
Завесна
Завесна (Віцебская вобласць)
Завесна
Завесна

Заве́снавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера)[2].

Плошча паверхні 1,59 км², даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км. Найбольшая глыбіня возера 2,4 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады ў возеры каля 2,41 млн. м³. Плошча вадазбору 11,6 км².
Катлавіна возера рэшкавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы забалочаная пойма шырынёй да 200 метраў. Дно плоскае, пясчанае і ілістае да глыбіні 1—1,5 м. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера дыстрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Ловаць. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 60 м ад берага. Падводная расліннасць займае ўсю плошчу возера.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уласаў Б. П. Завесна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 493. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)