Завод (Пухавіцкі раён)
Вёска
Завод
|
Заво́д[1] (трансліт.: Zavod) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча вядома з канца XIX стагоддзя як паселішча гуты[2] (шклянога завода) Парэчча ўласнасці Самуіла Герцава Фрындлендара[3]. Каля 1909 года на заводзе было 49 рабочых[3]. Таксама ў Парэччы быў лесапільны завод уласнасці Бярловіча С. П. і сыноў, 118 рабочых каля 1909 года[4]. У перапісе 1908 года колькасць двароў і жыхароў абодвух заводаў аб’яднаныя[5], магчыма заводы месціліся побач. Паселішча было ў складзе Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя завода, створаны пасёлак «Прафінтэрн».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 мая 1962 года пасёлак уваходзіў у склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[7]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[8]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — разам у гуце і лесапільным заводзе ў Парэччы было 30 двароў, 231 жыхар[5]
- 1917 год — 31 двор, 198 жыхароў, усе яўрэі[10]
- 1960 год — 85 жыхароў
- 2002 год — 16 двароў, 31 жыхар
- 2009 год — 26 жыхароў[11]
- 2019 год — 19 жыхароў[12]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Польская карта Белоруссии и Литвы 1:100К - вуліца Завод, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ а б Списокъ фабрикъ и заводовъ Россійской имперіи 1912, с. 288.
- ↑ Списокъ фабрикъ и заводовъ Россійской имперіи 1912, с. 163.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 162.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 99.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 10 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Завод // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 141. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Списокъ фабрикъ и заводовъ Россійской имперіи / Сост. по оффиц. свѣдѣніямъ Отд. пром-сти М-ва торговли и пром-сти подъ ред. В.Е. Варзара. — С.-Петербургъ: тип. В.Ѳ. Киршбаума, 1912. — 720 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх