Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)
Выгляд
| Завулак Акадэміка Вышалескага Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Фрунзенскі |
| Працягласць | каля 800 м |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Ранейшыя назвы | Вуліца Лугавая |
| Назва ў гонар | Сяргей Мікалаевіч Вышалескі |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Завулак Акадэміка Вышалескага — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач. Да 2004 года быў вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вуліца Лугавая[1].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з безназоўным праездам недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэміка Жэбрака. Перасякаецца з вуліцай Акадэміка Вышалескага, ёю ж падзелены на дзве часткі, якія стаяць адна ад адной на адлегласці 50 метраў. Ідзе паралельна вуліцам Брыкета і Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,5 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)