Завулак Фабрыцыуса (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Завулак Фабрыцыуса
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Інстытут культуры
Паштовы індэкс 220001
Commons-logo.svg Завулак Фабрыцыуса на Вікісховішчы

Завулак Фабрыцыуса — завулак у Маскоўскім раёне Мінска.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Да 1926 года — Дзяменцьеўская вуліца, з 1926 па 1977 — вуліца Дзяржынскага, у 1977 годзе ў сувязі са з’яўленнем у горадзе праспекта Дзяржынскага вуліца пераназвана ў завулак Фабрыцыуса (які знаходзіцца побач з вуліцай Фабрыцыуса). Першапачаткова пралягала ад Маскоўскай да Грушаўскай вуліцы, перасякаючы чыгунку Мінск—Брэст. Пасля будаўніцтва дэпо Мінскага метрапалітэна апынулася разрэзанай на дзве ізаляваныя часткі — ад Маскоўскай да вуліцы Фабрыцыуса (150 м, з боку Маскоўскай — тупік) і ад чыгункі да Грушаўскай вуліцы (230 м).

Прадпрыемствы і арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі на завулак выходзяць бакавымі фасадамі, нумары будынкаў лічацца па іншых вуліцах.

  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты»
  • Дом быту
  • Дэпо метрапалітэна