Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Завідаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
37 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Завідаўка на карце Беларусі ±
Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Заві́даўка[1] (трансліт.: Zavidaŭka, руск.: Завидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 17 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 1 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе і поўдні рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні. У 1884 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.

У 1926 годзе ў Лапіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Завидовка», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 32 двары, 163 жыхара.
  • 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]