Завір’е
Выгляд
| Завір'е | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 141,4[1] м |
| Даўжыня | 0,85 км |
| Шырыня | 0,28 км |
| Плошча | 0,22 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,2 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Завір'е — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ля мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, у басейне ракі Нішча, за 22 км на паўночны захад ад Расон, за 2,8 км на паўночны ўсход ад балотнага масіва Вялікі Мох. Уваходзіць у склад заказніка Чырвоны Бор.
Плошча паверхні возера каля 0,22 км², даўжыня каля 0,85 км, найбольшая шырыня каля 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Акружана густым лесам і забалочанай поймай. На поўначы злучана ручаём з возерам Дзёміна, што ў Пскоўскай вобласці. На поўдні выцякае ручай, які ўпадае ў раку Нішча.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 316.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
