Завішы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Завішы

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае

Завішы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Лебедзь». Магчыма, адно з адгалінаванняў літоўскага баярскага роду, які пры Гарадзельскай уніі (1413) прыняў герб «Лебедзь». Паводле падання, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Генеалагічнае дрэва Завішаў (пачатак XIX ст.)
  1. Завіша — пачынальнік роду, згадваецца ў 1443—1486 гадах
    1. Мікалай (упамінаецца ў 1496); не пакінуў нашчадкаў
    2. Ян (? — да 1506), дваранін гападарскі (з 1491)
    3. Юрый (каля 1480 — да 1528), суддзя земскі дарагічынскі
      1. Мікалай
      2. Ян
      3. Альбрэхт
      4. Крыштаф
    4. Ян (каля 1485 — 1524), у маладосці служыў Радзівілам, староста любашанскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (1519—1526); не пакінуў нашчадкаў
    5. Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кезгайлаў
      1. Ян (1520?—1557)
        1. Ян (каля 1550 — 1626), падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі (з 1596), ваявода віцебскі і староста суражскі (з 1599)
          1. Мікалай (каля 1585 — 1647), рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626)
        2. Юрый (каля 1555 — пасля 1590), валодаў маёнткам Ракаў
          1. Ганна; м. — Сымон Самуэль Сангушка
        3. Андрэй (каля 1557 — люты 1604), падскарбі вялікі літоўскі (з 1598)
          1. Крыштаф (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі (з 1637), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны літоўскі (з 1649), маршалак вялікі літоўскі (1654—1669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
            1. Андрэй Казімір (1618—1678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасля бацькі Менскае староства
              1. Ян Міхал (1658 — 20 мая 1685), староста менскі
              2. Крыштаф Станіслаў (20 красавіка 1660 — 15 жніўня 1721), ваявода менскі (з 1720)
                1. Ігнацы (каля 1690 — 16 жніўня 1738), мечнік (з 1730) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736)
                2. Барбара (3 снежня 1690 — 15 лютага 1770); м. — князь Мікалай Фаўстын Радзівіл.
            2. Ян Юрый (каля 1620 — 1671), атрымаў ад бацькі Браслаўскае староства
              1. Ян Юрый, харунжы менскі
                1. Крыштаф Тэабальд (?—1763), староста старадубскі
      2. Мельхіёр (1525?—1592), маршалак гаспадарскі (з 1578), кашталян віцебскі (з 1588)
        1. Андрэй (?—1630), кашталян менскі (з 1628)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]