Загаваліна (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Загаваліна — археалагічны помнік: гарадзішча каля в. Загаваліна (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). За 200 1 км на захад ад вёскі, на высокім узгорку.

Пляцоўка авальная, памерамі 40х30 м, схілы стромкія. Вядома з 1873 г.: «кругавобразнай формы, размешчана ў балоцістай мясцовасці і не мае ніякіх упрыгожванняў, і, паводле падання, тут быў некалі горад Загалаўшчына»[1]. У 1966 г. даследаваў К. П. Шут (ускрыта 200 м2). Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2 — 0,3 м, па краях 1 — 1,2 м. Мае 2 гарызонты. Край пляцоўкі двойчы падсыпаўся, і ў выніку гэтага ўтварылася ўзвышэнне[2].

У ніжнім (датуецца IIV ст. н.э.) выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі, знойдзены абломкі печаў-домніц і шлакі, жалезныя сярпы, нажы, шылы, іголкі, дроцік, бронзавыя спіралькі, бляшкі, касцяныя праколкі, каменныя паліраваныя сякеры, таўкачы, слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікападобнай формы, упрыгожаныя ямкавымі паглыбленнямі, скразнымі адтулінамі ніжэй краю венчыка, наразнымі лініямі і насечкамі па верхняй частцы пасудзін.

У верхнім гарызонце (адносіцца да VIVIII ст. н.э.) знойдзены абломкі гладкасценных пасудзін. Ніжні гарызонт адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, верхні — да банцараўскай.

Кліменцій Шут не выключае, што знойдзеныя на гарадзішчы жалезныя рэчы былі зроблены мясцовымі кавалямі.

Зноскі

  1. Известия Императорской Археологической комиссии. Вып. 5. — СПб.: Типография Главного Управления уделов, 1903. — 128 с. — С. 17.
  2. Археалогія Беларусі: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. Т. 2: Жалезны век і ранняе сярэднявечча / [А. А. Егарэйчанка і інш.; рэдкал.: М. В. Біч (старшыня) і інш.; навук. рэд. В. І. Шадыра, В. С. Вяргей]. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 501, [1] с.: іл. — С. 179. — ISBN 985-08-0089-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев, Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины // Вопросы этнической истории народов Прибалтики: по данным археологии, этнографии и антропологии / Под ред. С. А. Таракановой, Л. Н. Терентьевой. – М.: Изд-во АН СССР, 1959. – 580 с.: ил., карт. — С. 273 — 316. – (Труды Прибалтийской объединенной комплексной экспедиции; Т. 1).
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 83.
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 3: Памятники бронзового века / В. Ф. Исаенко; под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1976. — 149, [2] с. — С. 71.
  • Егарэйчанка, А. А. Загаваліна / А. А. Егарэйчанка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 348. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Зайкоўскі, Э. М. Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі / Э. М. Зайкоўскі; АН БССР, Ін-т гісторыі; Пад рэд. М. М. Чарняўскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 41 с.
  • Калечыц, А. Г. Зямля нашых продкаў / А. Г. Калечыц // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / Уклад. М. М. Кірпіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638 с.: іл. — С. 24. — ISBN 985-6302-43-9.
  • Шут, К. П. Городище Заговалино Ушачского района / К. П. Шут // Вопросы истории: (тезисы докладов XII конференции молодых ученых БССР, ноябрь 1969 г.). — Мн.: [б. и.], 1969. — 578 с. — С. 31 — 42.