Перайсці да зместу

Загесьва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Загесьва
літ.: Užugiesviai
54°50′17″ пн. ш. 25°05′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Віленскі
Раён Віленскі
Сянюнія Дукштаўская
Гісторыя і геаграфія
Назвы на
іншых мовах
польск.: Zagieswa[1], Zagieświe, руск. дарэф. Гесва[2], Загесьва[3]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 0 чалавек (2011)
Паказаць/схаваць карты


Загесьва (Літва)
Загесьва
Загесьва


 Мапа

Загесьва, таксама Ужу́гіесвей[4] (літ.: Užugiesviai) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Дукштаў.

У другой палове XIX стагоддзя засценак Мацулевічаў, адносіўся да маёнтка Бобрыкаўшчына, у Віленскім павеце Віленскай губерні[1]. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Загесьву занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[7].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Загесьва разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2011
1905[8] 1931[9] 1959пер.[10] 1970пер.[10] 1979пер.[11] 1989пер.[12] 2001пер.[13] 2011пер.[14]
29 38 31 24 9 0 0 0
  1. 1 2 SgKP 1895, s. 260.
  2. Военно-топографическая карта Российской Империи 1846–1863 гг., созданная под руководством Ф. Ф. Шуберта и П. А. Тучкова. Масштаб: 3 версты на дюйм (1 : 126 000).
  3. И. И. Гошкевич. Виленская губерния : полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. 
  8. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  9. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  10. 1 2 Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  11. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  12. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  13. Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  14. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.