Перайсці да зместу

Задача трох цел (серыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задача трох цел
англ.: 3 Body Problem
Жанр навуковая фантастыка
Стваральнік Дэвід Беніёф, Д. Б. Уайс і Аляксандр Ву
Заснавана на Успаміны пра мінулае Зямлі
Сцэнарыст Дэвід Беніёф, Д. Б. Уайс
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская і путунхуа
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 8 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Аператар
Месца здымак Вялікабрытанія, Кітай, Shepperton Studios[d], Нью-Ёрк, Джэксанвіл і Hawthorne[d]
Студыя Plan B Entertainment[d] і T-Street Productions[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 21 сакавіка 2024
Фармат відэа 2.35:1[d]
Спасылкі
donotanswer.co (англ.)
IMDb ID 13016388

«Задача трох цел» (англ.: 3 Body Problem) — амерыканскі навукова-фантастычны серыял Дэвіда Беніёфа, Д. Б. Уайса і Аляксандра Ву, створаны па матывах трылогіі кітайскага пісьменніка Лю Цысіня «Успаміны пра мінулае Зямлі»[2].

Прэм’ера першага сезону адбылася 21 сакавіка 2024 года на стрымінгавай платформе Netflix.

У траўні 2024 года было абвешчана пра працяг серыялу на другі і трэці сезоны.

1967 год. Астрафізік Е Вэньцзэ працуе ў сакрэтнай кітайскай праграме, мэтай якой звязацца з іншапланетнымі цывілізацыямі.

2024 год. Адбываецца серыя загадкавых самагубстваў навукоўцаў. Адна з іх пачынае бачыць лічбы зваротнага адліку, а другой трапляе ў рукі загадкавы высокатэхналагічны шлем віртуальнай рэальнасці. Ён запускае відэагульню, у якой трэба выратаваць цывілізацыю, развязаўшы задачу трох цел — трох сонцаў, якія час ад часу знішчаюць далёкую планету[3].

У галоўных ролях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Джован Адэпа — Сол Дзюранд
  • Джон Брэдлі — Джэк Руні
  • Разалінд Чао — Е Вэньцзэ
  • Ліям Канінгем — Томас Уэйд
  • Эйса Гансалес — Аўгуціна «Огі» Салазар
  • Джэс Хонг — Цзынь Чэн
  • Марло Кэлі — Таццяна Хаас
  • Алекс Шарп — Уіл Даўнінг
  • Сі Сімука — Сафон
  • Зін Цзэн — Е Вэньцзэ ў юнацтве
  • Саамер Усмані — Прытхвірадж «Радж» Варма
  • Бенедыкт Вонг — Клерэнс «Да» Шы
  • Джонатан Прайс — Майк Эванс

У другіх ролях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ведэт Лім — Вера Е
  • Іў Рыдлі — Паслядоўнік
  • Бен Шнетцэр — Майк Эванс у юнацтве
  • Джон Дагліш — Фелікс
  • Джэрард Манака — Колінз
  • Эдрыян Эдмандсан — Дзяніс Порлак
  • Сі Сі Эйч Паўндэр — Генеральны сакратар ААН Ліліян Джозеф

Паводле агрэгатара водгукаў Rotten Tomatoes, серыял атрымаў 79 % станоўчых рэцэнзій і сярэднюю ацэнку 6,9 з 10 на падставе 112 водгукаў крытыкаў[4]. Metacritic прысвоіў серыялу адзнаку 70 са 100 на падставе 41 водгуку, што азначае «ў асноўным станоўчыя водгукі»[5].

  1. https://www.youtube.com/watch?v=lCRyhnLCzIA&t=3m36s
  2. Hibberd, James. ‘Game of Thrones’ Creators’ Wild Road to Their Biggest Gamble Yet: Netflix’s ‘3 Body Problem’ (англ.). The Hollywood Reporter (10 студзеня 2024). Праверана 25 мая 2025.
  3. 3 Body Problem: Everything You Need to Know About the Series (англ.). Netflix (17 ліпеня 2024).
  4. 3 Body Problem: Season 1 | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 25 мая 2025.
  5. 3 Body Problem season 1 Reviews (англ.). www.metacritic.com. Праверана 25 мая 2025.