Задвор’е (Вілейскі раён)
Вёска
Задвор’е
|
Задво́р’е[1] (трансліт.: Zadvorje, руск.: Задворье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Віліі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пач. XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1622 г. ў складзе маёнтка Сэрвач, 5 валок зямлі, якія Л. Рагоза падараваў кальвінскаму збору.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1880 г. засценак Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова (З двары, 17 жыхароў), і вёска, уласнасць А. Агінскай (З двары, 27 жыхароў). У 1897 г. вёска ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, меўся хлебазапасны магазін.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, належала да гміны Касцяневічы[2].
З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Беларускі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 63 жыхары, 7 двароў.
- 1908 год — 100 жыхароў.
- 1921 год — 73 жыхары, 14 двароў[3].
- 1931 год — 75 жыхароў, 15 двароў[4].
- 1960 год — 77 жыхароў.
- 1988 год — 40 жыхароў, 18 двароў.
- 2008 год — 13 жыхароў, 11 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі вядомы археалічныя помнікі, каля былой в. Туры (Гуркі) — курганны могільнік на ўскраіне хутара, за 1 км на захад ад Задвор’я, на правым беразе р. Сэрвач (датуецца VIII—IX ст.); селішча за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад Тураў, на канцы ўзвышша, абмежаванага з паўночнага боку высокім берагам р. Сэрвач, з усходняга і заходняга бакоў — забалочанай нізінай.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zadworze, wieś, powiat wilejski, gmina Serwecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 253.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх