Задні мозг
Задні мозг — аддзел галаўнога мозга. Складаецца з моста і мазжачка.
Мост
[правіць | правіць зыходнік]
Мост прадстаўлены белым і шэрым рэчывамі. Праз яго праходзяць валокны, па якіх нервовыя імпульсы ідуць уверх да нейронаў вялікіх паўшар'яў або ўніз — да прадаўгаватага і спіннога мозга.

Мазжачок (яго часам называюць малым мозгам) знаходзіцца ззаду прадаўгаватага мозга. Ён складаецца з сярэдняй звязваючай часткі (чарвяк мазжачка) і двух паўшар'яў.
Паўшар'і мазжачка пакрыты карой (шэрае рэчыва), якая мае шматлікія ўзвышэнні (звіліны) і паглыбленні (барозны). Белае рэчыва, якое ляжыць пад карой, звязвае паўшар'і мазжачка паміж сабой, а таксама з іншымі аддзеламі ЦНС. У мазжачок паступае інфармацыя ад мышцаў, сухажылляў, суставаў, рухальных цэнтраў галаўнога мозга. Усё гэта дазваляе мазжачку рэгуляваць мышачны тонус, кантраляваць раўнавагу, каардынаваць рухі. Пры пашкоджанні мазжачка паходка чалавека робіцца няўстойлівай, а ру рук і ног — рэзкімі. Страчваецца плаўнасць і каардынацыя рухаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Задні мозг