Зазерка
|
Зазерка
| ||||||||||||||||||||||
За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka; да 1930-х гг. — частка вёскі Зазе́р’е) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Месціцца за 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Да 1930-х гадоў населены пункт называўся Зазер’е. Назва Зазерка дадзена як падобная да першаснай назвы і каб адрозніваць ад той часткі вёскі, якая захавала ранейшую назву. Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт існаваў як вёска Зазер’е, аднак у 1930-я гады гэта частка была пераўтворана ў асобны населены пункт Зазерка. Назва Зазер’е захавалася за населеным пунктам, які ў ранейшыя часы быў маёнткам Зазер’е і меў значна менш двароў чым вёска, але разросся пасля Другой сусветнай вайны.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года нямецкімі войскамі былі спалены 23 дамы, забіты 37 чалавек[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1971 год — 184 двары, 528 жыхароў
- 1997 год — 244 двары, 625 жыхароў
- 2002 год — 221 двор, 579 жыхароў
- 2009 год — 663 жыхары
- 2019 год — 768 жыхароў[6]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]
Ёсць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, сельская бібліятэка (з 1968), дом культуры, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт, амбулаторыя.
Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Зазерка.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Луцэвіч (1919—1944) — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
- Рыгор Сачок (1939—2007) — вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі.
- Іна Прохарчык (нар. 1938) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Андрэй Прохарчык (нар. 1928) — вучоны, пісьменнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Галіна Лапатка (нар. 1940) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 года № 195 "Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Пуховичского района к агрогородкам". pravo.by.
- ↑ SgKP 1895, с. 504.
- ↑ Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 27 лістапада 2023.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 8 верасня 2024.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 верасня 2024.
- ↑ Форум сайта «Глобус Беларуси» :: Просмотр темы - Памятники ВОВ. www.fgb.by. Праверана 8 верасня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зазерка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 142. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Zazierje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 504.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зазерка