Зазер’е (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Зазер'е
EqEuZPUiPOc.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Завозеры
Колькасць двароў
314
Насельніцтва
929 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Зазер'е на карце Беларусі ±
Зазер’е (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Зазер’е (Пухавіцкі раён)
Зазер’е (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Зазер’е (Пухавіцкі раён)

Зазе́р'е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.

будынак упраўлення каўгасам

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 44 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар'іна Горка, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск-Ачіповічы. Размешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, каля ракі Свіслач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 16 ст. у складзе Менскага павету ВКЛ.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.

У 19 - пач. 20 ст. пасяленне уяўляла сабой сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць роду Ваньковічаў. Антон Тадэвушавіч Ваньковіч атрымаў у спадчыну бацькоўскі маёнтак Зазер'е.

На 1886 г. сяло было вядома пад назвай Завозеры, працавала праваслаўная царква, цапкоўна прыхадская школа, пры царкве - папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасьці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі працавала працошная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі.

У 1929 г. створаны калгас "Барацьба", працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 2013 года Зазер'е ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1805 - 989 душ.
  • 1812 - 406 душ.
  • 1886 - 57 двароў, 476 жыхароў. Маёнтак 6 двароў, 156 жыхароў.
  • 1897 - у маёнтку 10 двароў, душ м.п. - 52, душ ж.п. - 37. У сяле 101 двор, душ м.п. - 316, душ ж.п. - 325.
  • 1917 - 131 двар, 821 жыхар. Маёнтак 314 жыхароў.
  • 1971 - 204 двары, 684 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 314 двароў, 929 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Маёнтак Ваньковічаў.
  • Гаспадарчы двор
  • Маёнтак «Зазер’е», зараз у будынку знаходзіцца школа.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • У вёсцы дзейнічаюць ДП «Эксперыментальная база «Зазер'е»[3], конна-спартыўны клуб імя Дзяменцьева «Зазер'е»[4]
  • 2 крамы.
  • Дом быта.
  • Аддзяленне сувязі.
  • Сталовая.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры. Бібліятэка.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Бальніца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  3. Сайт навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі (руск.) 
  4. КСК имени Дементьева «Зазерье» (руск.)