Чырвоны Бор (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заказнік Чырвоны Бор)
Чырвоны Бор

Сасновы бор ля хутара Красны Бор
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьРасонскі і Верхнядзвінскі раёны, Віцебская вобласць
Плошча 34 231 га
Дата заснавання 1997
physical
Чырвоны Бор
Чырвоны Бор
physical
Чырвоны Бор
Чырвоны Бор
Катэгорыя на Вікісховішчы

Чырвоны Бор — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1997 для аховы ўнікальных прыродных ландшафтаў і экасістэм. Плошча заказніка складае 34 231 га.

Ландшафт мае рысы апошняга Паазерскага зледзянення. Рэльеф моцна расчлянёны, шмат азёр, забалочаных нізін і западзін, вярховых балот, марэнных узгоркаў і град.

У расліннасці дамінуюць хвойнікі імшыстыя і верасова-бруснічныя, ельнікі і вытворныя бярэзнікі, асіннікі кісліцавыя; бязлесныя, вярховыя сфагнавыя балоты і інш. У Чырвонай кнізе 13 відаў раслін, у т.л. палушнік азёрны, лабелія Дортмана, нітэлопсіс прытуплены, бяроза карлікавая, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, марошка прысадзістая і інш. Найбольш поўны комплекс дэндрафільных і водна-балотных відаў жывёл. У Чырвонай кнізе — буры мядзведзь, рысь звычайная, беркут, арлан-белахвост, скапа, курапатка белая, чорны бусел, даўгахвостая кугакаўка, касманогі сыч, сярэдні кулон, залацісты сявец, чорнаваллёвая гагара, крахаль вялікі і інш.

Нягледзячы на вялізную плошчу, тэрыторыя заказніка амаль не мае населеных пунктаў. Сярод выключэнняў: вёскі Валясы (на поўначы), Роўнае Поле (на поўдні) і Галяшы (на ўсходе), а таксама хутар Красны Бор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]