Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заканадаўчая Асамблея
ісп.: Asamblea Legislativa

Выява лагатыпа

Парламенцкая сістэма Аднапалатны

Заканадаўчая асамблея

Прэзідэнт Луіс Фернанда Мендоса Хіменес
--- з партыі Партыя нацыянальнага вызвалення
--- выбраны 1 мая 2013
Дэпутатаў 57 дэпутатаў
Дата заснавання 1949
Апошнія выбары 2014
Дзяржава
Зала пасяджэнняў
Вэб-сайт Афіцыйны сайт Заканадаўчых сходаў Коста-Рыкі

Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі (ісп.: Asamblea Legislativa de Costa Rica) — аднапалатны парламент, заканадаўчы орган ўрада Коста-Рыкі. Будынак Заканадаўчай Асамблеі размешчаны ў сталіцы краіны Сан-Хасэ ў раёне Эль-Кармэн.

Парламент Коста-Рыкі складаецца з 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў ходзе прамых усеагульных выбараў на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Дэпутаты абіраюцца на тэрмін 4 гады. Па папраўцы да Канстытуцыі 1949 года дэпутаты не могуць працаваць два тэрміны запар, але маюць права вылучаць сваю кандыдатуру пасля перапынку на наступных выбарах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]