Заканадаўчая Асамблея Сальвадора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заканадаўчая асамблея Рэспублікі Сальвадор (ісп.: Asamblea Legislativa de la República de El Salvador) — аднапалатны вышэйшы заканадаўчы орган (парламент) Сальвадора.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Асамблея ўключае 84 дэпутатаў, якія выбіраюцца прамым галасаваннем па партыйных спісах. 64 месца прадстаўляюць 14 дэпартаментаў Сальвадора, астатнія выбіраюцца па агульнадзяржаўных спісах.

Па выніках выбараў 2015 года ў Заканадаўчай асамблеі Сальвадора прадстаўлены наступныя партыі:

  • Нацыяналістычны рэспубліканскі альянс (ARENA, правыя) — 35 месцаў;
  • Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабундо Марці (FMLN, левыя) — 31 месца;
  • Шырокі альянс за нацыянальнае адзінства (GANA, левацэнтрыста) — 11 месцаў
  • Нацыянальная кааліцыйная партыя (PCN, правацэнтрысты) — 6 месцаў;
  • Хрысціянска-дэмакратычная партыя (PDC, цэнтрысты) — 1 месца.