Заканадаўчы Юань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заканадаўчы Юань Кітайскай Рэспублікі
中華民國立法院
X скліканне
Герб ці эмблема.
Тып
Тып Аднапалатны
Кіраўніцтва
Старшыня Ю СікуньДэмакратычная Прагрэсіўная Партыя
Намеснік старшыні Цай Цічан
Лідар большасці Кэ Цзяньмін
Лідар апазіцыі Цзэнь Цінцзун
Структура
Членаў 113
10th Legislative Yuan Seat Composition.svg
Фракцыі

Урад

Апазіцыя

Выбары
Апошнія выбары 11 студзеня 2020 года
Зала пасяджэнняў
Будынак Заканадаўчага Юаня, Тайбэй
Сайт
www.ly.gov.tw

Заканадаўчы Юань — аднапалатны заканадаўчы орган Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), знаходзіцца ў горадзе Тайбэй. Ён складаецца са 113 членаў, якія выбіраюцца прамым народным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па паралельнай систэме. Заканадаўчы Юань з’яўляецца адным з пяці органаў улады (院 yuàn, «установы») у адпаведнасці с Канстытуцыяй Кітайскай Рэспублікі і трыма народнымі прынцыпамі Сунь Ятсена.

Да канстытуцыйных рэформаў у 1990-х Заканадаўчы Юань з’яўляўся ніжняй палатай, і разам з Нацыянальнай Асамблеяй (сярэдняй палатай) і Кантрольным Юанем (верхняй палатай) складалі трохпалатны парламент. Цяпер дзеянне Нацыянальнай Асамблеі прыпынена, а Кантрольны Юань быў выведзены з заканадаўчай сістэмы.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 2008 года, у сілу ўступілі змены ў канстытуцыю 2005 года. Заканадаўчы Юань стаў складацца са 113 членаў, раней — 225, якія выбіраюцца раз у чатыры гады, пры гэтым:

  • 74 члены выбіраюцца сістэмай адноснай большасці;
  • 34 члены выбіраюцца па партыйных спісах;
  • 6 месцаў зарэзерваваныя за прадстаўнікамі карэнных народаў Тайваня.
X скліканне Заканадаўчага Юаня па партыях
Палітычная партыя Лідар партыі Месцы
Дэмакратычная Прагрэсіўная Партыя (ДПП) Кэ Цзяньмін 64
Гаміньдан (ГМД, КМТ) Цэнь Цзінцзун 38
Тайваньская Народная Партыя (ТПП) Чжу Чэнь-Юань 5
Партыя «Новая Сіла» Цзю Сяньчжы 3
Незалежныя Няма 2
Вакантна Няма 1

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Як і парламенты іншых краін, Заканадаўчы Юань, у адпаведнасці з дзеючымі папраўкамі ў канстытуцыю, валодае наступнымі паўнамоцтвамі:

  • прымае законы і зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, дагаворы і надзвычайныя ўказы прэзідэнта;
  • інтэрпеляцыя дзяржаўных чыноўнікаў;
  • ініцыяваць вотум недаверу выканаўчаму юаню;
  • зацвярджае прызначэнні ў Экзаменацыйны Юань, Кантрольны Юань і Судовы Юань, Нацыянальную камісію па сувязі, Камісію па сумленным гандлі, Цэнтральную выбарчую камісію і прызначае Генеральнага пракурора;
  • ініцыюе імпічмент прэзідэнта або віцэ-прэзідэнта;
  • ініцыюе змены ў канстытуцыі, якія павінны быць вынесены на рэферэндум.

Іншыя дзяржаўныя органы ўпаўнаважаны прапаноўваць законапраекты ў Заканадаўчы юань. Законапраекты, прапанаваныя ў Заканадаўчы юань, павінны быць падпісаны пэўнай колькасцю заканадаўцаў. Пасля гэтага, ён праходзіць працэс трох чытанняў.

Камітэты пры Заканадаўчым Юані[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянныя камітэты
  • Камітэт унутранага кіравання
  • Камітэт сацыяльнага забеспячэння і абароны навакольнага асяроддзя
  • Камітэт судовых і арганічных законаў і статутаў
  • Транспартны камітэт
  • Камітэт адукацыі і культуры
  • Фінансавы камітэт
  • Камітэт эканомікі
  • Камітэт замежнай і нацыянальнай абароны
Спецыяльныя камітэты
  • Працэдурны камітэт
  • Камітэт па праверцы выдаткаў
  • Камітэт па папраўках да Канстытуцыі
  • Дысцыплінарны камітэт