Закарыя Паліяшвілі
| Закарыя Паліяшвілі | |
|---|---|
| груз. ზაქარია პეტრეს ძე ფალიაშვილი | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | груз. ზაქარია ფალიაშვილი |
| Род дзейнасці | кампазітар, музычны педагог, дырыжор, музычны этнограф, настаўнік музыкі |
| Дата нараджэння | 4 (16) жніўня 1871[1][2][…] ці 16 жніўня 1871[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 кастрычніка 1933[4][3] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Закарыя (Захарый) Паліяшвілі (груз. ზაქარია ფალიაშვილი; 4 (16) жніўня 1871[1][2][…] ці 16 жніўня 1871[3], Кутаісі, Каўказскае намесніцтва[d][4] — 6 кастрычніка 1933[4][3], Тыфліс[4]) — грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў і найбольш значны прадстаўнік грузінскай прафесійнай музычнай культуры. Народны артыст Грузіі (1925).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1900—03 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў С.Танеева. 3 1903 годзе выступаў як арганіст і дырыжор. Адзін з арганізатараў Грузінскага філарманічнага таварыства (1905), пры якім заснаваў хор і аркестр, дырэктар музычнай школы пры таварыстве (1908—17). 3 1917 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1919 прафесар, у 1919, 1923 і 1929—32 — дырэктар). Збіраў народныя песні, выдаў «Зборнік грузінскіх народных песень …» (пад псеўд. Паліеў) і зборнік апрацовак «Восем грузінскіх народных песень» (абодва 1910). У кампазітарскай творчасці арганічна спалучаў стылістычныя асаблівасці дыялектаў грузінскай народнай песнятворчасці, стварыў агульнанац. грузінскі музычны стыль, які спалучыў карталінакахецінскі фальклор і дасягненні сусветнай музычнай культуры. Яго манументальна-эпічная опера «Абесалом і Этэры» (пастаноўка 1919 года) стала пачаткам грузінскага сімфанізму. Аўтар опер «Даісі» (пастаноўка 1923) і «Латаўра» (пастаноўка 1928), «Урачыстай кантаты» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестру (1927), «Грузінскай сюіты» на народныя тэмы для аркестра (1928), хароў, рамансаў, апрацовак народных песень. Імя Паліяшвілі прысвоена Грузінскаму тэатру оперы і балета. У 1971 годзе устаноўлена Дзяржаўная прэмія Грузіі імя Паліяшвілі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паліяшвілі Захарый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Зноскі
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #103803807 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- 1 2 3 4 5 6 Палиашвили Захарий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.