Закаўказскі горны баран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закаўказскі горны баран
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ovis gmelini gmelini (Blyth, 1841)

Сінонімы
  • Ovis orientalis gmelini
  • Ovis ammon gmelini
  • Ovis aries gmelini
Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 15739

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  509052
EOL  4447660

Закаўказскі горны баран[1][2], або Армянскі муфлон[1] (лац.: Ovis gmelini gmelini) — парнакапытны сысун сямейства пустарогіх, насяляе горныя раёны Армянскага нагор'я і да гор Загрос. Знаходзіцца на грані знікнення, улучаны ў Чырвоную кнігу МСОП.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня ў карку 70-80 см (28-32 цалі). Самкі істотна менш самцоў. Грацыёзныя бараны з адносна доўгімі, вузкімі нагамі. Агульная афарбоўка чырванавата-вохрыстая, з вузкімі, шаравата-белымі седлаватымі плямамі. Ніжняя частка цела, ніжнія часткі ног і пыса белыя. Грудзі цёмна-карычневыя. Ёсць вузкія карычневыя бакавыя палосы і карычневая размалёўка на франтальнай частцы пярэдніх ног. Узімку ўнізе шыі і на грудзі адрастае кароткае чорнае падвешванне. «Манішкі» белага колеру няма. Рогі супрацервікальныя, закручаныя назад па-над шыяй. У самак звычайна ёсць маленькія рогі, але часам яны бязрогія.

Шыранне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Арменіі, магчыма, таксама на крайнім паўднёвым захадзе Азербайджана, на ўсходзе Анатоліі (Турцыя), у паўночна-усходнім куце Ірака і на паўночным захадзе Ірана на ўсход да Тэбрыза і на поўдзень да цэнтральнай часткі гор Загрос. Па-за Азіі армянскі муфлон інтрадукаваны ў паляўнічых гаспадарках ЗША. Яшчэ пад канец пяцідзясятых гадоў бараны засялялі ўсе прыдатныя стацыі ў паўднёвых раёнах Арменіі, дзе сустракаліся статкі да 200 галоў. Да 1970 г. на тэрыторыі Арменіі і сумежнай тэрыторыі Нахічэванскай АР захаваліся не больш 400 галоў. Паводле дадзеных 1974 года на тэрыторыі Арменіі колькасць бараноў у перыяд летніх міграцый не перавышала сотні галоў, узімку ж застаецца толькі некалькі дзясяткаў аселых бараноў. Найболей шматлікі статак складаўся з 9 жывёл.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

У спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды разглядаецца як падвід уразлівага віда Ovis orientalis[3]. Таксама занесены ў Чырвоную кнігу Арменіі[4].

Таксаномія[правіць | правіць зыходнік]

Улучае адменнікі armeniana (Усходняя Турцыя) і urmiana (востраў Кабудан, ці Гаён Дагх на возеры Урмія, ці Рэзае на паўночным усходзе Ірана).

Арменійскі муфлон на манетах і паштовых марках[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Красная книга СССР: Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды животных и растений. Том 1 / Главная ред. коллегия: А. М. Бородин, А. Г. Банников, В. Е. Соколов и др. — 2-е изд. — М.: Лесная промышленность, 1984. — С. 80. — 392 с.
  2. Габриэлян Э. Ц., Файвуш Г. М. Шикахохский заповедник // Заповедники СССР. Заповедники Кавказа / Под общ. ред. В. Е. Соколова, Е. Е. Сыроечевского. — М.: Мысль, 1990. — 365, [2] с.: ил, карт. — С. 356. ISBN 5-244-00432-8
  3. Ovis orientalis (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species. IUCN. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013.
  4. Красная книга Армении Архівавана 23 мая 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]