Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (англ.: Final Act of the Conference on Security and Cooperation in Europe), таксама вядомы як Хельсінкскі заключны акт (англ.: Helsinki Final Act), Хельсінскія пагадненні (англ.: Helsinki Accords) або Хельсінкская дэкларацыя (англ.: Helsinki Declaration) — дакумент, падпісаны кіраўнікамі 35 дзяржаў у сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі 30 ліпеня1 жніўня 1975 года. Нарада была склікана (1973) па прапанове сацыялістычных дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавора.

Міждзяржаўныя дамоўленасці згрупаваныя ў некалькі раздзелаў:

  • у міжнародна-прававой вобласці: замацаванне палітычных і тэрытарыяльных вынікаў Другой сусветнай вайны, выклад прынцыпаў узаемаадносін паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі, у тым ліку прынцыпу непарушнасці межаў; тэрытарыяльная цэласнасць дзяржаў; неўмяшанне ва ўнутраныя справы замежных дзяржаў;
  • у ваенна-палітычнай вобласці: узгаднення мер умацавання даверу ў ваеннай вобласці (папярэднія апавяшчэнні аб ваенных вучэннях і буйных рухах войскаў, прысутнасць назіральнікаў на ваенных вучэннях); мірнае ўрэгуляванне спрэчак;
  • ў эканамічнай галіне: узгадненне асноўных сфер супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, навукі, тэхнікі і абароны навакольнага асяроддзя;
  • у гуманітарнай вобласці: узгадненне абавязацельстваў па пытаннях правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку свабоды перамяшчэння, кантактаў, інфармацыі, культуры і адукацыі, права на працу, права на адукацыю і медыцынскае абслугоўванне; раўнапраўе і права народаў распараджацца сваім лёсам, вызначаць свой унутраны і знешні палітычны статус.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Совещание по безопасности и сотрудничеству в Европе / В. А. Крохин // Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978).
  • Во имя мира, безопасности и сотрудничества: К итогам Совещания по безопасности и сотрудничеству в Европе, состоявшегося в Хельсинки 30 июля — 1 августа 1975 года. — М.: Политиздат, 1975. — 96 с.
  • Генеральный секретарь Л. И. Брежнев: 1964—1982 / Гл. ред. С. Кудряшов. — М., 2006. — 239, [1] с. — (Вестник Архива Президента. Специальное издание).
  • Осипов Е. А. Франция и хельсинкский Заключительный акт // Международная жизнь : журнал. — М.: Редакция журнала «Международная жизнь», 2015. — 27 июля (№ 7). — С. 123—134. — ISSN 0130-9625.
  • Бруз В. В. Роль стран — участниц Организации Варшавского договора в созыве и проведении Совещания по безопасности и сотрудничеству в Европе // Военно-исторический журнал. — 2008. — № 7. — С. 34—39.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]