Заклёпачнае злучэнне
Выгляд

Заклёпачнае злучэнне — нераздымнае злучэнне дэталей з дапамогай заклёпак (металічных стрыжняў з закладнымі галоўкамі).
Робіцца ўнахлёстку, устык з адной або двума накладкамі. Выкарыстоўваецца ў канструкцыях, якія працуюць ва умовах ударных і вібрацыйных нагрузак, для змацавання дэталей, якія не зварваюцца або не дапускаюць награвання, і інш. Заклёпачныя злучэнні выцясняюцца больш эканамічнымі зварнымі і клеявымі злучэннямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заклёпачнае злучэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).