Закліканне дванаццаці апосталаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закліканне дванаццаці апосталаў , Даменіка Гірландая, 1481г.

Закліканне дванаццаці апосталаў — эпізод з жыцця Ісуса Хрыста, які з'яўляецца ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях: ад Матфея 10:1-4, Марка 3:13-19 і Лукі 6:12-16, але адсутнічае ў Евангеллі ад Яна. У гэтых тэкстах апісаны пачатковы выбар Дванаццаці апосталаў сярод вучняў Ісуса.

Згодна Евангелля ад Лукі:

У тыя дні ўзыйшоў Ён на гару памаліцца і прабыў усю ноч, молячыся Богу. А як развіднела, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў зь іх дванаццаць, якіх і назваў апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якава і Яна, Філіпа і Варталамея, Мацвея і Фаму, Якава Алфеевага і Сымона, называнага Зілотам, Іуду Якаўлевага і Іуду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам.

У Евангеллі ад Матфея, гэты эпізод адбываецца незадоўга перад цудам чалавека з высахлай рукой. У Евангеллях ад Марка і Лукі падзея запісана неўзабаве пасля гэтага цуду.

Закліканне дванаццаці апосталаў адбываецца да распяцця Ісуса, у той час як Вялікае Даручэнне ў Евангеллі ад Матфея 28: 16-20 адбываецца пасля Уваскрэсення Ісуса.