Закон Бэра
Выгляд
Закон Бэ́ра — закон, які тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі.
Абгрунтаваны ў 1857 годзе К. М. Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем сілы Карыяліса адхіляецца ў Паўночным паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўднёвым паўшар’і — улева і падмывае левы бераг.
Французскі вучоны Ж. Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму закон Бэра найбольш праяўляецца на вялікіх рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).