Перайсці да зместу

Закон Вакернагеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зако́н Вакерна́геля — правіла, сфармуляванае швейцарскім лінгвістам Якабам Вакернагелем адносна пазіцыі ненаціскных слоў у праіндаеўрапейскай мове.

Згодна з гэтым правілам, слаба- і ненаціскныя словы (т. зв. клітыкі) прымыкалі да слоў пад націскам і займалі другое месца ў сказе. Граматычны клас першага (націскнога) члена не быў фіксаваны.

Гэтую з'яву можна назіраць часткова і ў сучасных індаеўрапейскіх мовах: у многіх славянскіх (чэшская) і французскай, а раней — у літоўскім пісьменстве.