Закон Гука (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закон Гука
Жанры пост-панк
Гады 2016 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Адкуль Мінск
Мовы песень беларуская
Склад Лёкса Кузьмін, Зміцер Кандраценка, Мікіта Котаў, Вадзім Юрэвіч

Закон Гука (ZAKON GUKA) — беларускі рок-гурт (пост-панк) з Мінска. Заснаваны 15 сакавіка 2016 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт заснавалі былыя ўдзельнікі каманды «Мёртвый сезон» Лёкса Кузьмін і Зміцер Кандраценка[1]. Назва паходзіць ад фундаментальнага закона фізікі.

У 2018 годзе ў памяць пра Далорэс О'Рыордан (The Cranberries) зайгралі песню Zombie па-беларуску[2].

У 2018 годзе песня «Пішы», на словы Вацлава Ластоўскага, увайшла ў шэсцьдзясят беларускамоўных хітоў сучаснасці.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Каін (2018)
  • Budzie dzien (2021)
  • Elemienty (2023)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лёкса Кузьмін: вакал
  • Зміцер Кандраценка: бубны, саўнд дызайн
  • Мікіта Котаў: бас-гітара, гітара, саўнд дызайн, бэк-вакал
  • Вадзім Юрэвіч: гітара, бэк-вакал

Зноскі