Закон Лапласа
Выгляд
Зако́н Лапла́са — залежнасць капілярнага ціску ад міжфазнага паверхневага нацяжэння і сярэдняй крывізны паверхні ў дадзеным пункце; адзін з асноўных законаў капілярных з'яў.
Устаноўлены П. С. Лапласам у 1806.
Паводле закона Лапласа, перапад гідрастатычнага ціску Δp (капілярны ціск) на паверхні падзелу дзвюх фаз (вадкасць — вадкасць, вадкасць — пара ці газ)
дзе σ — каэфіцыент паверхневага нацяжэння; R1 і R2 — радыусы крывізны двух узаемна перпендыкулярных нармальных сячэнняў паверхні ў дадзеным пункце (Δp > 0, калі меніск выпуклы, Δp < 0, калі меніск увагнуты).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лапласа закон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 134.