Закон Оўкена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залежнасць паміж узроўнем беспрацоўя і тэмпам росту ВУП (ЗША, 1947—2002)

Закон Оўкена — эмпірычная залежнасць паміж тэмпам росту ВУП і тэмпам росту беспрацоўя, якая прадугледжвае, што зніжэнне тэмпу росту ВУП на 2 % прыводзіць да павышэння ўзроўню беспрацоўя на 1 %. Пры гэтым кропкай адліку бярэцца тэмп росту ВУП у 3 % у год[1].

Закон названы па імені амерыканскага эканаміста Артура Оўкена. У рэальнасці гэта не закон, а тэндэнцыя са мноствам абмежаванняў па краінах, рэгіёнах, свеце ў цэлым і перыядах часу.

,

дзе Y — фактычны ВУП, Y* — патэнцыйны ВУП,  — узровень цыклічнага беспрацоўя, B — эмпірычны каэфіцыент адчувальнасці (звычайна прымаецца 2). Па кожнай краіне ў залежнасці ад перыяду будзе свой каэфіцыент B.

З формулы выходзіць, што калі цыклічнае беспрацоўе ў краіне адсутнічае, фактычны ВНП роўны патэнцыйнаму, то ёсць у эканоміцы задзейнічаны ўсе магчымыя вытворчыя рэсурсы.

Следства з закона Оўкена:

  •  — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў бягучым перыядзе
  •  — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў базавым перыядзе

Практыка паказвае, што закон Оўкена выконваецца далёка не заўсёды, гэта значыць не з’яўляецца універсальным эканамічным законам.

Зноскі

  1. Райзберг Б. А., Лозовский Л. Ш., Стародубцева Е. Б. Современный экономический словарь. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: ИНФРА-М, 2006.