Закон аб’ёмных адносін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Закон аб’ёмных адносін быў упершыню сфармуляваны французскім хімікам Ж. Л. Гей-Люсакам у 1808 годзе.

Сучасная фармулёўка закону наступная:

Аб’ёмы газаў, якія ўступаюць у хімічную рэакцыю, адносяцца адзін да аднаго і да аб’ёмаў газападобных прадуктаў рэакцыі як невялікія цэлыя лікі.

Напрыклад, пры ўзаемадзеянні вадароду і хлору з утварэннем газападобнага хлорыстага вадароду H2 + Cl2 = 2HCl аб’ёмы газаў адносяцца як 1:1:2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]