Закон аб аб’яднаннях 1799 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон аб аб’яднаннях 1799 года або Закон аб прадухіленні незаконных аб’яднанняў рабочыхзаканадаўчы акт, які забараняў прафсаюзы і калектыўныя звароты рабочых у Вялікабрытаніі і быў прыняты ўрадам Уільяма Піта Малодшага. Закон быў прыняты ў адказ на актыўнасць якабінцаў і асцярогі тагачаснага міністра ўнутраных спраў Уільяма Кавендыш-Бентынка, што рабочыя забастуюць падчас вайны, каб прымусіць урад пагадзіцца на іх патрабаванні.

Закон прывёў да таго, што прафсаюзныя арганізацыі засталіся ў падполлі. Спачуванне да гаротнага становішча рабочых прывяло да адмены законаў у 1824 годзе. Сваю ролю ў гэтым адыграла лабіраванне з боку радыкальнага рэфарматара Фрэнсіса Плэйса. Аднак у адказ на серыю страйкаў быў прыняты Закон аб аб’яднаннях рабочых 1825 года які дазваляў прафсаюзы, але жорстка абмяжоўваў іх дзейнасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]