Закрынічны сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закрынічны сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Загор’е
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Дата скасавання 29 кастрычніка 1959

Закрыні́чны сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Загор’е.

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Загорскага і Салтанаўскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Закрынічная. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салтанаўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены перанесены ў вёску Загор’е. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бяляеўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.