Залатая Ліцера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Залатая Ліцера (Залатая Літара) — штогадовая прэмія беларускага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатар прэміі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтарам з'яўляецца скульптар Аляксандр Фінскі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэміяй адзначаюцца найлепшыя працы грамадска-палітычнай, эканамічнай, спартыўнай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпарцёры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].

Узнагароды праходзяць па больш чым 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармагенцтваў; раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама паасобку агульныя і персанальныя намінацыі. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў адпаведна.

У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі