Залатое кальцо Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Coat of Arms of Yaroslavl (1995).png Coat of Arms of Pereslavl-Zalessky (Yaroslavl oblast).png
Coat of Arms of Vladimir (Vladimir oblast).svg Coat of Arms of Rostov (Yaroslavl oblast).png
Coat of Arms of Suzdal.png Coat of Arms of Sergiev Posad (Moscow oblast).png
Coat-of-Arms-of-Ivanovo-(Ivanovskaya oblast).svg Coat of Arms of Kostroma.svg

Залато́е кальцо́ Расі́і — сямейства турыстычных маршрутаў, якія праходзяць па старажытных рускіх гарадах, у якіх захаваліся ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры Расіі, цэнтрах народных рамёстваў. Колькасць і склад гарадоў у пэўным маршруце можа быць розным. Гарады Залатога кальца належаць да шасці абласцей: Маскоўскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Кастрамской, Цвярской і Яраслаўскай.

У Залатое кальцо ўваходзяць восем асноўных гарадоў — Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль і Уладзімір. Астатні спіс (Аляксандраў, Багалюбава, Гарахавец, Гусь-Хрустальны, Калязін, Кідзекша, Масква, Мурам, Палех, Плёс, Рыбінск, Тутаеў, Угліч, Юр'еў-Польскі і інш.) з'яўляецца дыскусійным.

Аўтар тэрміна — літаратар Юрый Бычкоў, які стварыў у 1967 годзе серыю аднайменных нарысаў для газеты «Савецкая Расія».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]